МЕНЮ

Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

.

Время работы: понедельник - четверг 9.00-18.00, пятница 9.00-15.30

.

ГОСУДАРСТВЕННОЕ ПРЕДПРИЯТИЕ «ИЗДАТЕЛЬСТВО «АДУКАЦЫЯ I ВЫХАВАННЕ»

.

.
МЕНЮ

"Настаўніцкая газета" опубликовала материал, посвященный 30-летию издательства "Адукацыя і выхаванне"

Источник:

https://nastgaz.by/vydavetstvu-adukatsyya-i-vyhavanne-30-gadou-chym-admetnae/


30-­гадовы юбілей адзначае “Адукацыя і выхаванне” — выдавецтва, якое займае адну з галоўных пазіцый у галіне вучэбнага кнігавыдання для нацыянальнай сістэмы адукацыі. Пра тое, як выдавецтва ўбіралася ў сілу, чым жыве сёння, карэспандэнт “Настаўніцкай газеты” пагутарыў з дырэктарам установы Валянцінам Навагродскім.

— Валянцін Янавіч, з юбілеем вас і вашых паплечнікаў! Нагадайце, калі ласка, з чаго ўсё пачыналася.

— Можна смела сказаць: выдавецтва ёсць прамы вынік таго, што Рэспубліка Беларусь набыла незалежнасць. На пачатку 90-х у краіне ішло станаўленне нацыянальнай сістэмы адукацыі. Рэфармавалася школа, мяняліся вучэбныя планы, падручнікі… Педагогі мелі велізарную патрэбу ў метадычнай падтрымцы. Зрэшты, выданні для настаўнікаў заўсёды ў цане, нават у пару грамадскіх катаклізмаў, бо дзяцей заўсёды вучыць трэба. Са жніўня 1990 года пачаў дзейнічаць Беларускі навукова-даследчы інстытут адукацыі (цяпер Нацыянальны інстытут адукацыі), які ўзначаліў доктар педагагічных навук Уладзімір Пархоменка. І па яго ініцыятыве быў заснаваны навукова-тэарэтычны і інфармацыйна-метадычны часопіс “Адукацыя і выхаванне”. Часопіс і стаў грунтоўным падмуркам для беларускай педагагічнай навукі і адукацыйнай практыкі. Навуковая дзейнасць, самаадданая праца Уладзіміра Паўлавіча на пасадзе галоўнага рэдактара часопіса, а потым і на чале выдавецтва — важкі ўклад у развіццё айчыннай педагогікі. Вядома ж, нашым папярэднікам даводзілася шмат круціцца, як цяпер кажуць. Адзін факт: 3 мая 1993 года сузаснавальнікамі часопіса “АіВ” сталі Мінадукацыі, Нацыянальны інстытут адукацыі і працоўны калектыў выдання, а ўжо 17 мая рэдакцыя стала… самастойнай юрыдычнай асобай. Усё вельмі хутка мянялася! Тады ж пачалася работа па выпуску вучэбнай, метадычнай, навуковай літаратуры, з’явіўся рэдакцыйна-выдавецкі аддзел, была атрамана ліцэнзія на выдавецкую
дзейнасць.

— Вядома, што цяпер пад вашым дахам працуе і шэраг іншых перыядычных выданняў…

— Мяркую, з часам у гісторыі педагагічнага друку Беларусі дзень 17 кастрычніка будзе пазначаны як “чырвоная дата”: менавіта ў гэты дзень у 1995 годзе прайшла дзярж­рэгістрацыя адразу 16 (!) навукова-метадычных выданняў, заснавальнікам якіх выступіла рэдакцыя часопіса “АіВ”. Часопісы серыі “У дапамогу педагогу” атрымалі прызнанне навуковай і педагагічнай грама­д­скасці. Вось так рашуча рэдакцыя часопіса “АіВ” “наступала” на педагагічным фронце: выпускала профільныя часопісы, штогод выдавала дзясяткі вучэбных і метадычных дапаможнікаў, іншых відаў кніжнай прадукцыі для вучняў і студэнтаў, настаўнікаў, выкладчыкаў, навукоўцаў. І цалкам заканамерным быў “працэс эвалюцыі”, набыццё новага статусу: у 2001 годзе рэдакцыя часопіса была пераўтворана ва ўстанову “Выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”. А ў жніўні 2019-га да нас далучыліся выдавецтва “Пачатковая школа”, рэдакцыі часопісаў “Роднае слова” і “Пралеска”.

У хуткім часе выйдзе ў свет найцікавейшае, выдатна ілюстраванае, шырокафарматнае выданне калектыву аўтараў “99 важнейших фактов о белорусском образовании”.


Тыя, хто чытаў, рэцэнзаваў кнігу, — у захапленні. Мы ўпершыню сістэмна, даходліва расказваем, як развіваліся асвета, адукацыя на беларускіх землях — ад эпохі Полацкага і Тураўскага княстваў да нашых дзён.

— Як бы вы акрэслілі сацыяльную нішу, якую сёння займае выдавецтва?

— Калі праводзіць аналогію з земляробствам, то, мяркую, педагагічнае поле краіны сёння ў немалой ступені мае высокую ўраджайнасць дзякуючы рабоце выдавецтва. Нашы навукова-метадычныя часопісы павышаюць прафесійны ўзровень педагогаў, спрыяюць абмену вопытам, карыстаюцца заслужаным аўтарытэтам у педагагічнай грамадскасці. Вельмі ганарымся, што сярод аўтараў часопісаў — як вядучыя вучоныя і эксперты ў галіне адукацыі, педагогікі, псіхалогіі, філасофіі, культуры і мастацтва, краязнаўства, так і педагогі-практыкі… Адзначу, што выдавецтва па-ранейшаму выпускае і вучэбную, вучэбна-метадычную літаратуру для ўсіх тыпаў устаноў і ступеней адукацыі. Ганарымся, што ўжо шмат гадоў нам даручаюць перавыданне знакавых дапаможнікаў “Я — гражданин Республики Беларусь” і “Беларусь — наша Радзiма. Падарунак Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А.Р.Лукашэнкi першакласнiку”. Вялікі попыт на серыі навукова-папулярных кніг для школьнікаў “Я горжусь / Я ганаруся”, “Мир путешествий”, “Лучшая коллекция школьника”, “Образовательный компас”… І ўсё гэта робіцца на высокім узроўні, выдавецтва неаднаразова ўшаноўвалася як пераможца нацыянальных і міжнародных кніжных выстаў-конкурсаў.

— У чым бачыце перспектыву, Валянцін Янавіч?

— Адным з перспектыўных кірункаў развіцця бачым інтэграцыю лічбавых рэсурсаў з інтэрактыўнымі тэхналогіямі ў канкрэтныя адукацыйныя матэрыялы. Выдавецтва ўжо мае ўласны мабільны дадатак для Android і IOS пад назвай “AIV — дапоўненая рэаль­насць”. З выкарыстаннем найноўшых тэхналогій цяпер ад нас ідуць у свет вучэбныя дапаможнікі, навукова-папулярныя і даведачныя выданні.

Прадукцыя выдавецтва “АіВ” увогуле ўнікальная! Яе вылучаюць цікавы змест, яскравы дызайн, высокая якасць паліграфіі. І ў нас ёсць надзейная база для далейшага рос­ту і развіцця — прафесійны, зла­джаны калектыў, мае паплечнікі, з якімі мы разам самааддана і натхнёна працуем на карысць Бацькаўшчыны.

Государственное предприятие «Издательство «Адукацыя і выхаванне»

220070, г.Минск,
ул. Буденного, 21

Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

(8017) 257 91 49

Личный кабинет

Личный кабинет на pshop.by


Издательство в социальных сетях:

           

We use cookies
Для того, чтобы мы могли качественно предоставить Вам услуги, мы используем cookies, которые сохраняются на Вашем компьютере. Нажимая ПРИНЯТЬ, Вы подтверждаете то, что Вы проинформированы об использовании cookies на нашем сайте.