20 мая 2023 г. “Беларускі гістарычны часопіс” далучыўся да міжнароднай акцыі “Музейная ноч” у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа. У рамках праграмы “Кола(с) часу” ўпершыню працавала тэматычная пляцоўка “БГЧ” пад назвай “ЧАСопіс у КОЛасавым домЕ”.
Супрацоўнікі рэдакцыі і валанцёры – удзельнікі студэнцкай навуковай лабараторыі “Кліа” гістарычнага факультэта БДПУ прапаноўвалі шматлікім наведвальнікам стэнда разнастайныя актыўнасці. Госці з задавальненнем складалі сінквейн для Коласа, стваралі паштоўку да 100-годдзя паэмы “Новая зямля”. Ахвотныя удзельнічалі ў квізе “Знайдзі пару” па паэтычных творах песняра і конкурсе-вандроўцы “Колас у коле часу”. Найбольш актыўныя наведвальнікі атрымалі памятныя сувеніры.
Мерапрыемствы, якія былі распрацаваны супрацоўнікамі рэдакцыі, выклікалі вялікую цікавасць з боку гасцей музея розных узростаў. Пад час адкрыцця выстаўкі адной карціны Ю. Пэна “Майстар гадзіннікаў” (1924 г.) з калекцыі Віцебскага абласнога краязнаўчага музея галоўны рэдактар “Беларускага гістарычнага часопіса” Аляксандр Корзюк падараваў дырэктару літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Ірыне Мацяс нумар “БГЧ” за сакавік 2020 г. з рэпрадукцыяй на вокладцы больш ранняй карціны славутага мастака, выкананай у 1914 г.
Напрыканцы мерапрыемства рэдакцыя часопіса і супрацоўнікі музея вызначылі перспектывы далейшага супрацоўнітва да канца 2023 года.