Рэдакцыя часопіса “Роднае слова” і Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі абвяшчаюць конкурс навукова-даследчых работ “Вы паслухайце родную мову: жаўруковаю песняй звініць…”.
Конкурс прымеркаваны да 95-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа і скіраваны на захаванне духоўнай спадчыны народа, павышэнне моўнай кампетэнцыі носьбітаў беларускай мовы, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне і развіццё навукова-даследчых здольнасцей навучэнцаў і студэнтаў. Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы Х–ХІ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, студэнты ВНУ.
Конкурс праводзіцца з 1 сакавіка да 31 кастрычніка 2024 года ў два этапы.
Прыём работ пачынаецца з дня апублікавання Палажэння аб Конкурсе і завяршаецца 10 верасня 2024 года.
Экспертыза і ацэнка конкурсных работ, вызначэнне лаўрэатаў – з 11 верасня да 31 кастрычніка 2024 года.
На конкурс прымаюцца работы, падрыхтаваныя ў межах наступных тэматычных кірункаў:
- Беларуская мова ў XXI стагоддзі;
- Беларуская мова сярод моў свету / Роднае слова ў дыялогу моў і культур;
- Мова беларускіх старадрукаў і рукапісаў;
- Сучасныя лексічныя працэсы ў беларускай мове;
- Нацыянальная адметнасць беларускай лексікі;
- Узаемадзеянне моўных сістэм ва ўмовах білінгвізму;
- Уласнае імя ў лінгвакультуралагічным аспекце;
- Дыялектная моўная адзінка і кантэкст.
Навукова-даследчыя работы і заяўкі на конкурс абавязкова дасылаюцца як у папяровым, так і ў электронным выглядзе:
1) На адрас: вул. Сурганава, 1, корп. 2, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь. Неабходна зрабіць пазнаку на канверце: “На конкурс”;
2) На электронны адрас:
Урачыстае ўзнагароджанне лаўрэатаў адбудзецца падчас Другога міжнароднага навуковага кангрэса “Беларуская мова – галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы” (да 95-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа).
Больш падрабязна пра ўмовы правядзення конкурсу чытайце ў палажэнні на сайце часопіса: www.rod-slova.by