МЕНЮ

Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

.

Время работы: понедельник - четверг 9.00-18.00, пятница 9.00-15.30

.

ГОСУДАРСТВЕННОЕ ПРЕДПРИЯТИЕ «ИЗДАТЕЛЬСТВО «АДУКАЦЫЯ I ВЫХАВАННЕ»

.

.
МЕНЮ

“Вы паслухайце родную мову: жаўруковаю песняй звініць…”

Рэдакцыя часопіса “Роднае слова” і Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі абвяшчаюць конкурс навукова-даследчых работ “Вы паслухайце родную мову: жаўруковаю песняй звініць…”.

Конкурс прымеркаваны да 95-годдзя  Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа і скіраваны на захаванне духоўнай спадчыны народа, павышэнне моўнай кампетэнцыі носьбітаў беларускай мовы, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне і развіццё навукова-даследчых здольнасцей навучэнцаў і студэнтаў. Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы Х–ХІ класаў устаноў  агульнай  сярэдняй адукацыі, навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, студэнты ВНУ.

Конкурс праводзіцца з 1 сакавіка да 31 кастрычніка 2024 года ў два этапы.

Прыём работ пачынаецца з дня апублікавання Палажэння аб Конкурсе і завяршаецца 10 верасня 2024 года.

Экспертыза і ацэнка конкурсных работ, вызначэнне лаўрэатаў – з 11 верасня да 31 кастрычніка 2024 года.

На конкурс прымаюцца работы, падрыхтаваныя ў межах наступных тэматычных кірункаў:

- Беларуская мова ў XXI стагоддзі;

- Беларуская мова сярод моў свету / Роднае слова ў дыялогу моў і культур;

- Мова беларускіх старадрукаў і рукапісаў;

- Сучасныя лексічныя працэсы ў беларускай мове;

- Нацыянальная адметнасць беларускай лексікі;

- Узаемадзеянне моўных сістэм ва ўмовах білінгвізму;

- Уласнае імя ў лінгвакультуралагічным аспекце;

- Дыялектная моўная адзінка і кантэкст.

Навукова-даследчыя работы і заяўкі на конкурс абавязкова дасылаюцца як у папяровым, так і ў электронным выглядзе:

1) На адрас: вул. Сурганава, 1, корп. 2, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь. Неабходна зрабіць пазнаку на канверце: “На конкурс”;

2) На электронны адрас: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript..

Урачыстае ўзнагароджанне лаўрэатаў адбудзецца падчас Другога міжнароднага навуковага кангрэса “Беларуская мова – галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы” (да 95-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа).

Больш падрабязна пра ўмовы правядзення конкурсу чытайце ў палажэнні на сайце часопіса: www.rod-slova.by

 

Государственное предприятие «Издательство «Адукацыя і выхаванне»

220070, г.Минск,
ул. Буденного, 21

Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

(8017) 257 91 49

Личный кабинет

Личный кабинет на pshop.by


Издательство в социальных сетях: