Для ўдзелу ў мерапрыемстве 22 снежня 2023 г. была запрошана рэдакцыя “Беларускага гістарычнага часопіса”, якую прадстаўляла намеснік галоўнага рэдактара Н.У.Матусевіч. Мэта арганізацыі круглага стала – захаванне памяці пра важнейшыя падзеі ў гісторыі беларускай дзержаўнасці.
У адрас удзельнікаў мерапрыемства прагучала прывітальнае слова Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі.
Мерапрыемства распачаў намеснік главы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь І.У.Луцкі. Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі У.Р.Гусакоў расказаў пра асноўныя этапы развіцця краіны ў савецкі час, падмурак, які пакінуў савецкі народ нашым сучаснікам.
У рабоце круглага стала прынялі ўдзел вядомыя беларускія і расійскія вучоныя, палітычныя і дзяржаўныя дзеячы, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, педагогі. Яны разгледзелі такія пытанні, як палітычная гісторыя Савецкай Беларусі, наступствы эканамічных, сацыяльных і культурных пераўтварэнняў, эвалюцыянаванне міжнародна-прававой суб’ектнасці БССР.
Мерапрыемства будзе садзейнічаць умацаванню акадэмічнай навукі і адукацыі, папулярызацыі апошніх даследаванняў. На старонках “Беларускага гістарычнага часопіса” знойдуць адлюстраванне найбольш актуальныя пытанні дзяржаўнага будаўніцтва.