МЕНЮ

Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

.

Время работы: понедельник - четверг 9.00-18.00, пятница 9.00-15.30

.

ГОСУДАРСТВЕННОЕ ПРЕДПРИЯТИЕ «ИЗДАТЕЛЬСТВО «АДУКАЦЫЯ I ВЫХАВАННЕ»

.

.

.
МЕНЮ

Прэзентацыі тэматычнага нумара “Беларускага гістарычнага часопіса” «Да 100-годдзя ўтварэння Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі»

13 снежня ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) адбудзецца прэзентацыя тэматычнага нумара навукова-тэарэтычнага, навукова-метадычнага часопіса “Беларускі гістарычны часопіс”, прысвечанага 100-годдзю ўтварэння Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (№ 11/2023 г.). 


Барацьба беларускага народа за ўз’яднанне ў складзе адзінай дзяржавы, якая адбывалася на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг., належыць да найбольш актуальных і канцэптуальных пытанняў гісторыі Беларусі. Значная роля ў яе разгортванні і ажыццяўленні належала Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, створанай у кастрычніку 1923 г. на нелегальнай канферэнцыі ў Вільні.

“Нас падзялілі – хто? Чужаніцы,
Цёмных дарог махляры…”
– так пісаў Якуб Колас у вершы “Беларускаму люду” ў 1921 г. Тэма падзелу роднай зямлі праходзіць праз многія творы паэта, бо для яго гэта быў і асабісты боль – за непраходнай мяжой засталіся родныя сэрцу паэта мясціны Стаўбцоўшчыны, дзе жылі родныя, сябры і паплечнікі. Шчырая прага да таго, каб землякі жылі дружна ў моцнай незалежнай і адзінай дзяржаве не давала спакою чулай душы класіка беларускай літаратуры.


Адкрыць новую старонку ў вывучэнні не толькі гісторыі КПЗБ, але і Заходняй Беларусі ў цэлым дапаможа тэматычны нумар “Беларускага гістарычнага часопіса”.  Аўтары выпуска – прадстаўнікі розных гістарычных школ – паспрабавалі вылучыць новыя актуальныя накірункі даследавання заходнебеларускай гісторыі і адлюстраваць іх на аснове раней не ўведзеных у навуковы зварот крыніц. Упершыню ў айчыннай гістарыяграфіі ў рамках круглага стала была здзейснена кааперацыя гісторыкаў з Гродна, Брэста і Мінска, якая дазволіць пашырыць наша ўяўленне аб складаных палітычных і сацыяльна-эканамічных працэсах у Заходняй Беларусі.


   У мерапрыемстве прымуць удзел айчынныя даследчыкі гісторыі Заходняй Беларусі з розных навуковых і навучальных устаноў, настаўнікі гісторыі, удзельнікі студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі “Кліа” і студэнты гістарычнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка.


Пачатак у 16.00.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Тэл. для даведак: 8 (017) 270-17-02 (музей), 8 (017) 270-47-20 (“БГЧ”).
Афіцыйныя сайты: www.kolasmuseum.by
e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

 

Государственное предприятие «Издательство «Адукацыя і выхаванне»

220070, г.Минск,
ул. Буденного, 21

Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

(8017) 257 91 49

Личный кабинет

Личный кабинет на pshop.by


Издательство в социальных сетях: