МЕНЮ

Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

.

Время работы: понедельник - четверг 9.00-18.00, пятница 9.00-15.30

.

ГОСУДАРСТВЕННОЕ ПРЕДПРИЯТИЕ «ИЗДАТЕЛЬСТВО «АДУКАЦЫЯ I ВЫХАВАННЕ»

.

.

.
МЕНЮ

“Беларускі гістарычны часопіс” прыняў удзел у Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі "Дзяржаўная палітыка ў сферы гісторыі: праблемы і перспектывы захавання гістарычнай праўды і памяці”.

14 верасня 2023 г. у Мінску адбылася Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя "Дзяржаўная палітыка ў сферы гісторыі: праблемы і перспектывы захавання гістарычнай праўды і памяці".

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь,  Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У форуме ўдзельнічалі прадстаўнікі кіраўніцтва рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў, устаноў вышэйшай адукацыі, музеяў, архіваў, вядучых грамадскіх аб'яднанняў, сродкаў масавай інфармацыі, навукоўцы і эксперты. На мерапрыемстве прысутнічала намеснік галоўнага рэдактара “Беларускага гістарычнага часопіса” Н. У. Матусевіч.  

Пленарнае пасяджэнне адкрылася прывітальным словам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да ўдзельнікаў канферэнцыі. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, старшыня Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы І. П. Сергяенка вызначыў пяць прыярытэтных накірункаў для рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы гісторыі: папулярызацыя канцэпцыі гісторыі беларускай дзяржаўнасці; распаўсюджванне нацыянальных традыцый і святаў, самабытнай культуры беларускага народа; удасканаленне інфармацыйнага суправаджэння гістарычнай палітыкі; задзейнічанне ў рэалізацыі гістарычнай палітыкі патэнцыялу грамадскіх аб’яднанняў; умацаванне беларускай мадэлі на знешнім контуры, прадстаўленне нашай краіны ў міжнародных інтэграцыйных структурах.

Рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, сакратар Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы В. В. Даніловіч прадставіў ключавыя палажэнні нацыянальнай канцэпцыі айчыннай гісторыі Беларусі. Намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь А. К. Стук расказаў, як у краіне асвятляецца расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа. Ва ўзаемадзеянні  з Міністэрствам адукацыі рэфармуюцца адукацыйныя праграмы, падрыхтаваны вучэбныя дапаможнікі, заснаваныя на выніках расследавання.

Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыня праўлення РГАА “Веды” В. Ф. Гігін выказаў упэўненасць, што ў пытаннях гістарычнай палітыкі ў сучасным грамадстве важна рабіць работу над памылкамі, прывёў прыклады актуальных формаў трансляцыі гістарычных ведаў, прапанаваў выкарыстоўваць патэнцыял Нацыянальнай біблітятэкі для папулярызацыі гістарычных ведаў.

Дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі М. Л. Мыслівец агучыў вынікі праведзенага ў ліпені – жніўні 2023 г. сацыялагічнага апытання. Адказы на пытанне “Што, на ваш погляд, у найбольшай ступені садзейнічае аб’яднанню беларускага народа?” сведчаць, што сучасных беларусаў аб’ядноўвае жаданне жыць стабільна ў асобнай і незалежнай краіне і мець дабрабыт (44,4%).

Рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова Д. У. Дук адзначыў, што фарміраванне гістарычнай памяці студэнтаў прадвызначае далейшыя шляхі развіцця нацыі. У вучэбным працэсе значная роля ў фарміраванню гістарычнай памяці ў традыцыях канстытуцыйнага ладу і абароны нацыянальных інтарэсаў належыць дысцыплінам сацыяльна-гуманітарнага блока. Таму з 1 верасня 2022 г. ва ўсіх установах вышэйшай адукацыі ў якасці абавязковай для вывучэння ўключана вучэбная дысцыпліна “Гісторыя беларускай дзяржаўнасці”.

Удзельнікі канферэнцыі прадоўжылі работу ў секцыях “Навукова-тэарэтычнае забеспячэнне рэалізацыі дзяржаўнай гістарычнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь”, “Інфармацыйна-ідэалагічнае забеспячэнне рэалізацыі дзяржаўнай гістарычнай палітыкі”, “Рэалізацыя дзяржаўнай гістарычнай палітыкі ў сістэме адукацыі”.

У ходзе работы трэцяй секцыі навукоўцамі, выкладчыкамі, кіраўнікамі грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў адзначалася, што сістэме адукацыі і ўстановам культуры, грамадскім арганізацыям належыць важная роля ў фарміраванні высокіх маральных якасцяў, грамадзянскасці і патрыятызму маладога пакалення. Намеснік міністра адукацыі А. У. Кадлубай адзначыў, што канцэпцыя школьнай гістарычнай адукацыі – аснова фарміравання гістарычнай памяці вучняў. Рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы І. Ф. Кітурка звярнула ўвагу прысутных на тое, што моладзь нельга заставіць быць патрыётамі, яе можна толькі заахвоціць. Яна прывяла яскравыя прыклады рэалізацыі купалаўцамі дзяржаўнай гістарычнай палітыкі ў адукацыйнай сферы.

У ходзе канферэнцыі Н. У. Матусевіч абмеркавала канкрэтныя захады па рэалізацыі дзяржаўнай гістарычнай палітыкі ў адукацыйнай сферы з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў кіравання, навукоўцамі, выкладчыкамі ўніверсітэтаў, работнікамі культуры. Усе яны знойдуць сваё1 адлюстраванне на старонках “Беларускага гістарычнага часопіса” ў бліжэйшы час.

 

Государственное предприятие «Издательство «Адукацыя і выхаванне»

220070, г.Минск,
ул. Буденного, 21

Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

(8017) 257 91 49

Личный кабинет

Личный кабинет на pshop.by


Издательство в социальных сетях:

           

We use cookies
Для того, чтобы мы могли качественно предоставить Вам услуги, мы используем cookies, которые сохраняются на Вашем компьютере. Нажимая ПРИНЯТЬ, Вы подтверждаете то, что Вы проинформированы об использовании cookies на нашем сайте.