Часопіс ствараецца для настаўнікаў і самімі настаўнікамі, ён надзейны i незаменны дапаможнік у педагагічнай працы.
На старонках часопіса асвятляюцца пытанні моўнай і літаратурнай адукацыі, друкуюцца лепшыя метадычныя распрацоўкі ўрокаў беларускай мовы і літаратуры, сцэнарыі пазакласных мерапрыемстваў, тэсты, практычныя парады і заданні для падрыхтоўкі да алімпіяд рознага ўзроўню, займальны дыдактычны матэрыял, навуковыя артыкулы, нарматыўныя дакументы, афіцыйная інфармацыя Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і інш.
Вопытам з калегамі дзеляцца вядучыя метадысты і таленавітыя педагогі-наватары, сярод якіх ёсць заслужаныя настаўнікі, выдатнікі адукацыі. У кожным нумары друкуюцца партрэты беларускіх пісьменнікаў і фотаздымкі памятных літаратурных мясцін. Двойчы на год часопіс выходзіць з каляровай укладкай (№6 і №12).
«Беларуская мова і літаратура» ўваходзіць у Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў у галiне педагагічных і філалагічных навук.
У тэлеграм-канале вы знойдзеце:
- анонсы матэрыялаў будучых нумароў;
- урыўкі з апублікаваных раней артыкулаў;
- дадатковыя электронныя матэрыялы да распрацовак урокаў і сцэнарыяў мерапрыемстваў;
- актуальныя навіны рэдакцыі часопіса для аўтараў і чытачоў.
Далучыцца да тэлеграм-канала