Падрыхтаваны вераснёўскі (№ 9/2024) нумар “Беларускага гістарычнага часопіса”.
Нумар прысвечаны 95-годдзю Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, працягвае серыю “Гісторыя і гісторыкі Беларусі” і створаны сумесна з супрацоўнікамі гэтай установы.
Чытайце ў нумары:
▻ віншаванні калектыву Інстытута гісторыі;
▻ інтэрв’ю галоўнага рэдактара Аляксандра Корзюка з дырэктарам Інстытута гісторыі Беларусі Вадзімам Лакізам;
▻ Аляксандр Вашанаў. Ранні і сярэдні палеаліт Беларусі: знаходкі і адкрыцці;
▻ Сяргей Ліневіч. Падводная археалогія ў Беларусі: гісторыя і перспектывы;
▻ Іна Калечыц. “Паляванне на лютых звяроў”: новыя графіці полацкай Спаса-Праабражэнскай царквы;
▻ Віктар Пілецкі. “Цёмныя вякі” Сярэднявечча: сэнсавае напаўненне, сацыяльныя і выхаваўча-адукацыйныя працэсы;
▻ Аляксандр Доўнар, Надзея Палтаржыцкая. Гістарычная тапаніміка Мінска ў крыніцах XVI—XVII стст.;
▻ Юлия Кухарчик, Вячеслав Семенидов, Эмиль Кононов. Реконструкция культовых сооружений Минска XI—XIX вв.: опыт трёхмерного моделирования;
▻ Наталля Новік. Беларусь у складзе Расійскай Імперыі ў абагульняючых навуковых выданнях першай чвэрці XXI ст.;
▻ Вадзім Лакіза, Аляксей Літвін. Усебеларуская акцыя “Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!”
▻ многія іншыя навуковыя і інфармацыйныя артыкулы, архіўныя дакументы і фотаздымкі!
Набывайце “Беларускі гістарычны часопіс” № 9/2024 або замаўляйце ў рэдакцыі (тэл. 8017 270-47-20)!