Падрыхтаваны снежаньскі (№ 12/2024) нумар “Беларускага гістарычнага часопіса”.
Нумар, прысвечаны 90-годдзю гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, працягвае серыю “Гісторыя і гісторыкі Беларусі” і створаны сумесна з супрацоўнікамі гэтай установы.
Чытайце ў нумары:
▻ “Сакрэт нашага поспеху — у самаадданай працы многіх пакаленняў выкладчыкаў”: круглы стол да 90-годдзя гістарычнага факультэта БДУ.
▻ Аляксандр Каханоўскі. Навуковыя школы гістарычнага факультэта: стогадовыя традыцыі і сучаснасць.
▻ Ігар Еўтухоў. Старонкі гісторыі кафедраў старажытнасці і сярэднявечча гістарычнага факультэта БДУ ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
▻ Анатоль Салькоў, Віталь Рэпін. Беларуская гістарычная славістыка ў БДУ.
▻ Алег Яноўскі, Рыгор Петачэнка. Этапы развіцця расіязнаўства ў БДУ: людзі, арганізацыйныя і навуковыя парадыгмы.
▻ Сяргей Ходзін, Міхаіл Шумейка Ад “архіўнага крыніцазнаўства”: да крыніцазнаўства інфармацыйнай эпохі.
▻ Паліна Курловіч Выкарыстанне паветранага лазернага сканавання для вывучэння і захавання помнікаў археалогіі.
▻ Аляксандр Гужалоўскі З’яўленне грамадства масавага спажывання ў БССР у часы адлігі (1956—1964 гг.).
▻ Дзяніс Ларыёнаў “Лацінская Амерыка”: да пытання аб тэрміне.
▻ рэдкія фотаздымкі з фондаў БДАКФФД і архіўныя дакументы.
▻ многія іншыя навуковыя і інфармацыйныя артыкулы і выдатныя каляровыя фотаздымкі!
Набывайце “Беларускі гістарычны часопіс” № 12/2024 або замаўляйце ў рэдакцыі (тэл. 8017 270-47-20)!