
ЧЫТАЙЦЕ Ў №5 ЧАСОПІСА «БУСЯ»:
У нумары вы даведаецеся, хто пакідаў малюнкі на акне для цёткі Восені, знойдзеце вершы на восеньскую тэматыку, з дзецьмі паўторыце назвы грыбоў і нават палічыце іх.
У кастрычніку мы адзначаем тыдзень бацькоўскай любові, Н. Момлік прапануе верш пра гэта свята.
Чаму беларусы лён шануюць? Адказ знойдзеце ў апавяданнях Н. Васіленка, Т. Жумар. Прапануем таксама разглядзець з дзецьмі этапы вырошчвання і апрацоўкі лёну, прачытаць вершы і загадкі пра гэты прыродны сімвал, навучыцца яго маляваць.
Не прамініце чарговую выхаваўчую казку пра мядзведзіка Мішку Г. Скаржынскай-Савіцкай!
Няхай «Буся» стане добрым сябрам, з якім прыемна і пазнавальна бавіць час!

