• Беларуская мова і літаратура

Навукова-метадычны часопiс

      Часопіс уваходзіць у Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў. 
       Артыкулы друкуюцца на беларускай мове.
       Мэтавая аўдыторыя: настаўнікi беларускай мовы і літаратуры, метадысты, іншыя работнікi сістэмы адукацыі, навукоўцы, пісьменнікi, студэнты, выкладчыкi вышэйшых навучальных устаноў.
       Для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры часопіс — надзейны i незаменны дапаможнік у працы. Ён ствараецца для настаўнікаў і самімі настаўнікамі. На яго старонках асвятляюцца пытанні моўнай і літаратурнай адукацыі, друкуюцца лепшыя метадычныя распрацоўкі ўрокаў беларускай мовы і літаратуры, матэрыялы круглых сталоў, тэсты, практычныя парады і заданні для падрыхтоўкі да алімпіяд рознага ўзроўню, асновы дысертацыйных даследаванняў у галiне педагагічных і філалагічных навук, нарматыўныя дакументы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
      Сваім вопытам з калегамі дзеляцца вядучыя метадысты і таленавітыя педагогі-наватары, сярод якіх ёсць заслужаныя настаўнікі, выдатнікі адукацыі.
      Часопic «Беларуская мова і літаратура» з’яўляецца для настаўнікаў і прафесійнай трыбунай, дзякуючы якой яны могуць далучыцца да дыскусіі, абмеркаваць надзённыя пытанні навучання i выхавання ў школе.
      Традыцыйныя рубрыкі часопiса: «Міністэрства адукацыі інфармуе», «Вучэбны працэс», «Методыка і вопыт», «Запрашаем на ўрок», «Пазакласная работа», «Рыхтуемся да тэсціравання», «Рыхтуемся да алімпіяды» і інш. У часопісе з’явіліся новыя рубрыкі: «Тэорыя і практыка навучання», «Настаўніцкі семінар», «У дапамогу маладому настаўнiку», «Займальны матэрыял», «Факультатыўныя заняткі», «Чытаем класікаў», «Даўняя літаратура», «Гісторыя літаратуры», «Сучасная літаратура», «Гутаркi з пiсьменнiкамi» і шэраг іншых. У кожным нумары друкуюцца партрэты беларускіх пісьменнікаў і фотаздымкі памятных літаратурных мясцін.

 
Падпісныя індэксы: 75063 (інд.), 750632 (вед.).
Адрас рэдакцыі: вул. Будзённага, 21, 220070, г. Мінск.
Тэл.: (017) 297-93-20 (адк. сакратар), факс: 297-91-49.
E-mail: belmova@aiv.by

 

Рэдакцыйная калегія

Алесь Іванавіч Бельскі — галоўны рэдактар, доктар філалагічных навук, прафесар

В. І. Іўчанкаў —  першы намеснік галоўнага рэдактара, доктар філалагічных навук, прафесар
І. У. Булаўкіна —  намеснік галоўнага рэдактара, галоўны спецыяліст упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
А. У. Бельская — адказны сакратар
Р. А. Баравікова,  лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Г. М. Валочка, доктар педагагічных навук, дацэнт
Л. М. Гамеза, доктар педагагічных навук, дацэнт
М. В. Жуковіч, дырэктар сярэдняй школы № 1 імя В. Х. Галаўко г. Бярозы
В. У. Зелянко, кандыдат педагагічных навук
Т. У. Логінава, начальнік аддзела метадычнага забеспячэння гуманітарнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі
А. А. Лукашанец, доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі
А. М. Макарэвіч, доктар філалагічных навук, дацэнт
Т. І. Мароз, кандыдат педагагічных навук, дацэнт
М. І. Навумчык, настаўнік-метадыст, намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Маларыцкай раённай гімназіі
З. І. Падліпская, член праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі
А. К. Пекач, настаўнік-метадыст ліцэя № 2 г. Мінска
М. Р. Прыгодзіч, доктар філалагічных навук, прафесар
А. В. Руцкая, заслужаная настаўніца Беларусі
Н. С. Старжынская, доктар педагагічных навук, прафесар
Т. І. Шамякіна, доктар філалагічных навук, прафесар
Г. І. Шмаянкова, настаўніца вышэйшай катэгорыі, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 27 г. Магілёва
І. Ф. Штэйнер, доктар філалагічных навук, прафесар
С. А. Язерская, метадыст Нацыянальнага інстытута адукацыі
М. Г. Яленскі, доктар педагагічных навук, прафесар

Журналы
Серия: У дапамогу педагогу
Издается с: 1995 г.
Периодичность: 1 раз в месяц
Страниц: 64
Цветные вклейки: нет
Эл. приложение: нет