Мая Беларусь
- 28 марта 2019 15:41:50
- Отзывов: 0
- Просмотров: 3075
-
Мая мілая Беларусь!
Ты даеш надзею кожнаму,
хто палюбіў цябе.
Ты шчодра дорыш
сваім землякамключык
ад новага дня.
Ты атуляеш усіх
сваім небам, сваёй красой.
Прыроднай гаючасцюўзводзіш
на трон велічы,
годнасці, прыгажосці.
Таму і пайшла па свецеслаўная пагалоска,
што беларусы —
людзі белай, чыстай расы,
добрыя і памяркоўныя,
гасцінныя і хлебасольныя,
мудрыя і трывушчыя.
Не церпяць толькі
крыўды,хлусні, падману.
І я, крывінка Беларусі,
сцвярджаю,
што гэта бялюткая праўда.
***
Ведай, родная Беларусь, маё сэрца — храм для цябе.
У ім, маленькім, твая ікона: Багародзіца трымае Ісуса, Сына Адзінароднага.
Гэтак ты, мая Беларусь,
люляеш сваіх нашчадкаў.
Даеш ім моц і веру, любоў і каханне.
А я абагаўляю гэтую пяшчоту і кожным ударам сэрца,
як царкоўным звонам, абвяшчаю:
«Малюся за цябе,
Радзіма, хачу, каб упэўнена,
годна сядзела на сусветным покуце,
каб цябе паважалі і цанілі,
каб табой ганарыўся кожны,
хто дыхае тваім паветрам.
Беларусь!
Ты — мой храм Выратавальніка.
А я — твой храм Верніка. Божа Нябесны!
Не разлучы гэтыя храмы.
Хай знітуюцца яны
ў новых пакаленнях!»
***
У маёй Беларусі прапісалася нябесная вясёлка.
Аранжавы колер у сонца над намі.
Чырвоны — у сэрцах беларусаў.
Блакітны — у азёрах, рэках, нашых вачах.
Зялёны — у пушчах, дубровах, нівах.
Фіялетавы — у кветніках, вышыванках.
Жоўты — у золаце нашай дабрыні.
Сіні — у льняных палетках.
А ва ўсіх сем’ях, дзе ёсць дзеці,
жыве «Вясёлка»-сяброўка, якая нястомна і творча вучыць сваіх чытачоў любіць Беларусь.
Нябесная вясёлка-падкоўка ззяе на радасць беларусаў.
Зямная, прыродная вясёлка ўслаўляе наш край і людзей.
Дзіцячая «Вясёлка»-школка ўздымае нашчадкаў на арбіту
жыцця.
Дык беражыма з веку ў век сем колераў сонечнай вясёлкі!
Упусцім у сэрца словы любові пра Беларусь
мудрага сябра дзяцей паэта Васіля Віткі:
На карце вялікага свету Яна як зялёны лісток, Песня гарачага лета,
Крынічнай вады глыток…
ТЭКСТ: УЛАДЗІМІР ЛІПСКІ
МАСТАК: ВІТАЛЬ ДУДАРЭНКА
Пожалуйста зарегистрируйтесь