Настаўнікі пачатковых класаў Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці
Шаноўныя калегі, калектыў рэдакцыі часопіса «Пачатковае навучанне, сям’я, дзіцячы сад, школа», настаўнікі пачатковых класаў Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці шчыра віншуюць вас з 25-гадовым юбілеем.
«Пачатковае навучанне, сям’я, дзіцячы сад, школа» — гэта не проста навукова-метадычны часопіс, гэта настаўнік для настаўнікаў, які заўжды дапамагае і падтрымлівае нас, узбагачае і садзейнічае прафесійнаму стаўленню.
Сёння часопіс — сучасны вучэбна-метадычны комплекс, запатрабаваны электронны рэсурс, вопыт лепшых педагогаў краіны, скарбонка сакрэтаў педагагічнай прафесіі для маладых спецыялістам, цудоўная магчымасць пазнаёміцца з таленавітымі настаўнікамі, іх напрацоўкамі, вопытам.
Зычым усёй рэдакцыі здароўя, творчага натхнення, невычэрпнай энергіі, далейшага росквіту. Няхай часопіс застаецца такім жа крэатыўным, інфарматыўным і запатрабаваным. А чытачам часопіса жадаем прафесійных поспехаў, радасці і задавальнення ад сваёй працы.
Пожалуйста зарегистрируйтесь