Вялізныя размалёўкі – цудоўная ідэя для дзіцячай творчасці! Яны будуць спрыяць развіццю творчых здольнасцей, развіваць дробную маторыку, фарміраваць мастацкі густ. Іх можна раскласці на падлозе або вялікім стале, а можна прымацаваць да сцяны і ператварыць чорна-белы малюнак у яркую карціну. Кожная з размалёвак мае вялікі пазнавальны і выхаваўчы патэнцыял.


Размалёўка «Машыны-памочнікі» пазнаёміць дзетак з тэхнікай, якая дапамагае людзям у гаспадарчай дзейнасці. Па гэтай размалёўцы можна правесці гутарку пра прафесіі (будаўнік, шафер, трактарыст, даярка, дарожны рабочы і інш.), можна вывучаць назвы машын, якія вырабляюцца ў нашай краіне, а таксама іх прызначэнне (БелАЗ – кар’ерны самазвал; МАЗ –самазвал, малакавоз, платформа пад будаўнічы кран; Палессе – камбайн і г. д.).


Размалёўка «Гарадскі транспарт» дапаможа распавесці пра розныя віды транспарту (у тым ліку электробус), а таксама пра работу камунальных служб, пажарных, міліцыі, хуткай дапамогі. Па сюжэтах размалёўкі можна прыдумаць шмат конкурсаў і гульняў: на пошук (знайсці персанажа ці будынак), прызначэнне розных будынкаў (аўтавакзал, вакзал, аэрапорт і г.д.), параўнанне прадметаў (па форме, памеры і г. д.), а можна складаць цэлыя гісторыі пра персанажаў. Размалёўкі будуць карыснымі ў групе падоўжанага дня, для арганізацыі заняткаў па краязнаўстве ў дзіцячым садзе, а таксама для сямейнага баўлення часу.

Книга
Автор:
Издательство: Пачатковая школа
Год издания: 2018
Страниц: 2018
Переплёт:
Формат: 50*70
ISBN: 481-251-000-088-5

Вялізная размалеўка. Гарадскі транспарт і машыны-памочнікі

  • Доступность: На складе
  • 5.00 бел. руб.


Рекомендуемые товары

Вялізная размалеўка. Віцебск. Віцебская вобласць

Вялізная размалеўка. Віцебск. Віцебская вобласць

Размалёўка “Віцебск” пазнаёміць дзетак з вялікімі і малымі славутасцямі горада. ..

5.00 бел. руб.

Вялізная размалеўка. Мая Беларусь і Мінск

Вялізная размалеўка. Мая Беларусь і Мінск

Вялізныя размалёўкі -- цудоўная ідэя для дзіцячай творчасці! Яны будуць спрыяць ..

5.00 бел. руб.

Вялізная размалеўка. Гродна. Гродзенская вобласць

Вялізная размалеўка. Гродна. Гродзенская вобласць

Кожная з размалёвак мае значны пазнавальны і выхаваўчы патэнцыял. Размалёўка “Гр..

5.00 бел. руб.

Теги: раскраски, размалеўкi