Кемелішкаўскі яслі-сада – сярэдняя школы Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці

Паважаная рэдакцыя часопіса «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа», выпісваю ваш цікавы, змястоўны часопіс не першы год, таму не магу не павіншаваць вас з 25-годдзем. Хочацца сказаць вялікі дзякуй за вашу творчую працу. 

Не засталіся ў старане і мае вучні, якія дапамаглі скласці верш-віншаванне.

Кожны дзень і кожны час вы працуеце для нас.

Ваш таленавіты калектыў ідэю, творчасць у педагогаў ажывіў.

Дык няхай наведвае вас часцей натхненне,

І ў досведах заўсёды прысутнічае здзіўленне.

Усе ідэі, думкі ў жыццё ўвасабляюцца,

А навуковыя задачы ў той жа час вырашаюцца!

Хай недарэмнымі будуць усе вашы старанні,

Праца, рэсурсы і надзеі чакання!

Тыражоў вялікіх, безразмерных,

Рубрык, навін, артыкулаў непамерных.

Хай будуць новыя здзяйсненні

І шмат доўгіх добрых дзён надзейных.

Прыміце нашы віншаванні

З падзякай да вас усіх — 

Настаўнік…

Новых творчых адкрыццяў і перамог, поспехаў ва ўсіх справах, удзячных чытачоў.

Дзякуй за працу!



З удзячнасцю і найлепшымі пажаданнямі, 

настаўніца пачатковых класаў Дзенюш Ганна Іосіфаўна, вучні 1 класа 

Кемелішкаўскага яслі-сада – сярэдняй школы 

Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці


 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь