Раман 

Аўтар прапануе чытачам сенсацыйны твор, у якім імкнецца разгадаць гістарычную таямніцу. Хто пакарыў трон Масковіі: сын Івана Грознага Дзімітрый ці Ілжэдзімітрый? Хто папраўдзе Марына Мнішак: яго каханка, царыца Масковіі ці авантурыстка? Чым дамогся Дзімітрый улады: розумам, прыроднай мудрасцю, воляй ці нейчай магутнай і мудрай падтрымкай?.. На гэтыя пытанні шукае адказы сучасны герой рамана Зміцер Кажухоўскі, які ад прадзедаў носіць мянушку Цар.  А цікавасць пачалася з таго, што аднойчы яму прыснілася, як разам з Іванам Грозным еў смажаных жаўрукоў і запечаных салаўёў…


Пытанняў вельмі шмат, і таямніца схаваная пад пылам стагоддзяў. Шмат хто спрабаваў знайсці адказы - пра Дзімітрыя і Марыну напісана больш за пяцьсот самых розных твораў. Упершыню ўзяўся за гэтую гісторыю вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Ліпскі. Ён паказвае шлях Марыны Мнішак праз Вялікае Княства Літоўскае, якім яна некалі ехала на каранацыю ў Маскву. Вясельны абоз — дзве тысячы падводаў, кібітак і столькі ж гасцей. Хто прымаў іх, хто забяспечваў шыкоўны праезд праз тэрыторыю Вялікага Княства? Чаму ў Брагіне, на Беларускім Палессі, людзі беражліва захоўваюць камень-валун у выглядзе сэрца і называюць яго помнікам кахання Марыны і Дзімітрыя? Чаго хацелі Леў Сапега і Радзівілы, падмагаючы Дзімітрыю заняць трон Масковіі?.. Уладзімір Ліпскі даследуе беларускі след царавання Дзімітрыя і прапануе чытачам паглядзець на гісторыю не толькі праз прызму свайго аўтарскага погляду, але і вачыма нашага сучасніка — жыхара палескай вёскі Змітра Кажухоўскага, які шукае свае карані.

Раман "Цар" адрасаваны не толькі дарослай аўдыторыі, але і моладзі.  Кніга багата ілюстраваная, яе аздобілі вядомыя беларускія мастакі Леанід Данелія і Георгій Лойка.



Прэзентацыя рамана У. Ліпскага «Цар» адбылася 9 снежня 2020 ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. 



Книга
Автор: У. Ліпскі
Издательство: Адукацыя i выхаванне
Год издания: 2020
Страниц: 352
Переплёт: твердый
Формат: 70х100 1/16
ISBN: 978-985-599-023-0

Цар

  • 14.00 бел. руб.


Рекомендуемые товары

Я помню ўсё...

Я помню ўсё...

Серыя «Бібліятэка часопіса “Вясёлка”»3-е выд., стэрэатыпнае Пад адной вокладк..

11.00 бел. руб.

Неравнодушное чтение: встречи, знакомства, открытия

Неравнодушное чтение: встречи, знакомства, открытия

Издание посвящено связям белорусской литературы с национальными литературами нар..

26.50 бел. руб.

Свидригайло

Свидригайло

    Серия «Великие князья ВКЛ» Иллюстрированная книга ..

10.00 бел. руб.

Канцлер Лев Сапега

Канцлер Лев Сапега

В книге в занимательной форме освещается деятельность блестящего политика и дипл..

6.00 бел. руб.

Памілуй і ўзвысь

Памілуй і ўзвысь

Малiтвы У кнігу ўвайшлі 33 творы-малітвы выбітнага беларускага пісьменніка Уладз..

6.50 бел. руб.

Сигизмунд Ягеллон

Сигизмунд Ягеллон

Серия «Великие князья ВКЛ»Издание посвящено великому князю литовскому и королю п..

10.00 бел. руб.

Сигизмунд Август

Сигизмунд Август

Серия «Великие князья ВКЛ»Издание посвящено великому князю литовскому и королю п..

12.00 бел. руб.

Казимир Ягеллон

Казимир Ягеллон

Серия «Великие князья ВКЛ»Издание посвящено великому князю Казимиру Ягеллону (14..

12.00 бел. руб.

Ян Караль Хадкевіч

Ян Караль Хадкевіч

Выданне апісвае лёс выбітнага вайсковага і дзяржаўнага дзеяча Вялікага княства Л..

20.00 бел. руб.

Каранацыя душы: споведзі

Каранацыя душы: споведзі

Новая кніга Уладзіміра Ліпскага складзена з пятнаццаці споведзяў. З вышыні ..

8.50 бел. руб.

Александр Ягеллон

Александр Ягеллон

Серия «Великие князья литовские»Книга продолжает серию «Великие князья ВКЛ». Из..

12.00 бел. руб.

Теги: гiсторыя