Сярэдняя школа в. Вялікія Матыкалы Брэсцкага раёна
«Пачатковае навучанне»,
Атрымайце ад сэрца прызнанне:
Вы нам дарыце моц і натхненне,
Прафесійнае захапленне!
Метадычныя думкі, парады
Мы заўсёды з часопісам рады
Абмяркоўваць, думаць, спрачацца,
Рабіць вынікі і згаджацца…
25 — гэта росквіт і свежасць
Яркіх думак і планаў бязмежжа,
Час, калі увесь свет атрымаеш,
Далягляд неабдымны прыдбаеш!
Тваё сэрца — цудоўныя людзі,
Што нясуць свае думкі, ідэі,
А душа твая — родная мова,
Што выхоўвае пакаленні!
Мы жадаем твайму калектыву
Узараць урадлівую ніву,
Сеяць толькі сапраўднае зерне
Таленту, мудрасці і натхнення!
Дык квітней, дарагое выданне!
Кожны нумар з табою — спатканне
З родным, блізкім па духу знаёмым,
Сталым, мудрым, душэўным і добрым!
Мы часопісу робім прызнанне:
Ты — любімае наше выданне!
Мы шануем час разам з табою,
Развівайся, мацней год ад году!
Губей Іна Мікалаеўна і калектыў сярэдняй школы
в. Вялікія Матыкалы Брэсцкага раёна
Пожалуйста зарегистрируйтесь