Серыя «Бібліятэка часопіса "Вясёлка"»
У гэтай серыі маленькія чытачы і іх бацькі знойдуць вершы, апавяданні, беларускія народныя і аўтарскія казкі, а таксама казкі народаў свету, нарысы, загадкі, скорагаворкі і шмат іншага.
Аўтары кожнага твора – класікі беларускай дзіцячай літаратуры і таленавітыя сучасныя пісьменнікі. Творы, якія ўключаны ў кнігі серыі, прайшлі сапраўднае выпрабаванне часам: усе яны былі надрукаваны ў часопісе “Вясёлка” ў розныя гады, але сустрэліся толькі на старонках кніг серыі.
Кнігi серыi будуць карысныя выхавальнікам устаноў дашкольнай адукацыі, бабулям і дзядулям, мамам і татам і, вядома, дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
Матылёчкі — матылькі: чытанка-маляванка / Раіса Баравікова
Калі ранец лёгкі...: вершы, апавяданні /
Мудры Шубуршун: аповесць-казка, апавяданні, казкі / Алесь Карлюкевіч
Свята ў хату: народны каляндар часопіса «Вясёлка» / Раіса Баравікова
Кот жыве без турбот: зборнік вершаў, казак і апавяданняў /укладальнік А. Зэкаў
Таямніцы дзеда Усяведа: апавяданні, загадкі, вершы, задачкі/ укладальнік А. Левіціна
Сонечны чараўнік: вершы, жарты, апавяданні / Васіль Вітка
Як завуць казу?: вершы і апавяданне / Іван Муравейка
Зіхаціць на небе сонца: вершы і казкі: пераклад з літоўскай/ Вітаўтас Бараўскас
Я помню ўсё... /укладальнікі У. Ліпскі, М. Чарняўскі
Скарбы Нясвіжскага замка / Анастасія Радзікевіч
Дзеці ў шэдэўрах мастацтва / Анастасія Радзікевіч
Пожалуйста зарегистрируйтесь