Выхаванцы дзіцячага садка № 362 добра размаўляюць па-беларуску. Яны адказывалi на пытанні намесніка галоўнага рэдактара часопіса “Вясёлка” І.І. Ходзінай, успаміналі, якія цікавыя беларускія словы яны ведаюць, пералічвалі назвы прафесій, расказвалі вершы на беларускай мове, удзейнічалі у віктарыне і ў тэатралізованай пастаноўцы казкі “Рэпка”.
Як адзначыла Ірына Ігараўна, дзеці добра ведаюць дзяржаўную сімволіку і колькі ў Беларусі дзяржаўных моў.
За цудоўныя веды дзеці атрымалі падарункі ад Бусліка і, вядома, пайшлі дамоў з выдатным настроем. І.І. Ходзіна дала заданне маленькім чытачам прачытаць часопіс «Буся» і на наступнай сустрэчы расказаць, што ім больш за ўсё запомнілася і спадабалася.