Фестываль ладзіўся 27—28 снежня 2023 г. у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Ён праходзіў пад дэвізам “Выхаванне і развіццё праз навучанне”. На ім працавала каля 300 педагогаў у 10 профільных секцыях. Ад выдавецтва былі запрошаныя галоўны рэдактар часопіса “Пачатковая школа” А.У.Вашчыліна і намеснік галоўнага рэдактара “Беларускага гістарычнага часопіса” Н.У.Матусевіч.
Ва ўрачыстай абстаноўцы да ўдзельнікаў фэсту з прывітальным словам звярнуўся намеснік міністра адукацыі А.У.Кадлубай. Ён адзначыў, што фестываль стаў добрай традыцыяй для лепшых педагагічных кадраў краіны, на якім генеруюцца інавацыйныя ідэі і формы навучання і выхавання маладога пакалення.
Дырэктар НІА Г.В.Гінчук акцэнтавала ўвагу на адным з важных аспектаў дзейнасці педагогаў – выхаванні грамадзяніна і патрыёта сваёй краіны. І.У.Зубрыліна прапанавала адукацыйную стратэгію па пытанні “Чаму і як вучыць сёння для поспеху ў будучым?”. Старшыня рэспубліканскага клуба “Крыштальны журавель” І.В.Якіменка пазнаёміў з адметнасцямі конкурсаў прафесійнага майстэрства.
У секцыях прадстаўляўся эфектыўны вопыт педагогаў праз прадметныя і надпрадметныя майстар-класы, практыкумы і іншыя формы адукацыйнай дзейнасці.
Супрацоўнікі выдавецтва расказалі пра асноўныя шляхі супрацоўніцтва з часопісамі, уручылі граматы актыўным аўтарам, вызначылі шляхі далейшага ўзаемадзеяння з кіраўніцтвам акадэміі і настаўнікамі краіны.