Ужо другі год часопіс “Роднае слова” ажыццяўляе аўтарскі праект “У анталогію беларускага шаржу”. Дзякуючы яму ўпершыню ў гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва сур’ёзна распавядаецца пра жанр з “несур’ёзнай” рэпутацыяй, а дзясяткі выяў вернуты ў навуковы зварот.
Многія з іх будуць экспанавацца на выставе “Шаржы на класікаў”, якая адкрыецца 29 красавіка а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.
Гэта супольны праект “Роднага слова” з коласаўцамі, які ладзіцца пры падтрымцы Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага архіва-музея літаратуры і мастацтва і Беларускага саюза мастакоў.
Шчыра запрашаем!