Чарговае прэзентацыйнае мерапрыемства “Роднага слова”, накіраванае на пашырэнне прафесійнага ўзаемадзеяння з чытачамі, адбылося ў Магілёўскім дзяржаўным абласным інстытуце развіцця адукацыі.

У творчай сустрэчы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры першай і вышэйшай кваліфікацыйных катэгорый узялі ўдзел галоўны рэдактар выдання Наталля Шапран, а таксама член рэдкалегіі і сталы аўтар часопіса, доктар філалагічных навук, загадчык кафедры тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі факультэта замежных моў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова Яўген Іваноў.
У дыстанцыйным фармаце да спікераў далучыўся настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст” СШ № 16 горада Мазыра Яўген Есіс, які пазнаёміў калег з уласным досведам выкарыстання матэрыялаў навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова” ў адукацыйным працэсе.


