МЕНЮ

Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

.

Время работы: понедельник - четверг 9.00-18.00, пятница 9.00-15.30

.

ГОСУДАРСТВЕННОЕ ПРЕДПРИЯТИЕ «ИЗДАТЕЛЬСТВО «АДУКАЦЫЯ I ВЫХАВАННЕ»

.

.
МЕНЮ

Конкурс навукова-даследчых работ «Васількоў шапатліваю моваю…»

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, рэдакцыя часопіса «Роднае слова» і канал «Культура» Беларускага радыё абвяшчаюць конкурс навукова-даследчых работ «Васількоў шапатліваю моваю…». Конкурс прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы і скіраваны на захаванне духоўнай спадчыны народа, павышэнне моўнай кампетэнцыі носьбітаў беларускай мовы, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне і развіццё навукова-даследчых здольнасцей навучэнцаў і студэнтаў.
 
Да ўдзелу запрашаюцца:
  • Вучні 9–11 класаў
  • Навучэнцы каледжаў і тэхнікумаў
  • Студэнты 1–2 курсаў ВНУ
Тэрміны:
  • Прыём работ – з 1 снежня 2025 па 1 лютага 2026
  • Экспертыза і вызначэнне пераможцаў – 2–21 лютага 2026
Тэматыка работ:
  • Беларуская мова ў XXI стагоддзі;
  • Беларуская мова сярод моў свету / *Роднае слова ў дыялогу моў і культур;
  • Мова беларускіх старадрукаў і рукапісаў;
  • Сучасныя лексічныя працэсы ў беларускай мове;
  • Нацыянальная адметнасць беларускай лексікі;
  • Узаемадзеянне моўных сістэм ва ўмовах білінгвізму;
  • Уласнае імя ў лінгвакультуралагічным аспекце;
  • Дыялектная моўная адзінка і кантэкст.
Навукова-даследчыя работы на конкурс абавязкова дасылаюцца як у папяровым, так і ў электронным выглядзе.
 
Як даслаць працу?
  1. Папяровы варыянт:
    Адрас: вул. Сурганава, 1, корп. 2, Інстытут мовазнаўства, 220072, Мінск.
    Пазнака: «На конкурс».
  2. Электронны варыянт:
    Адрас: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript..
 
Урачыстае ўзнагароджанне адбудзецца падчас тыдня роднай мовы ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа (16–21 лютага).
 
Больш падрабязна — у Палажэнні на сайтах:
Запрашаем юных знаўцаў роднага слова да ўдзелу!
 

Государственное предприятие «Издательство «Адукацыя і выхаванне»

220070, г.Минск,
ул. Буденного, 21

Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

(8017) 257 91 49

Личный кабинет

Личный кабинет на pshop.by


Издательство в социальных сетях: