МЕНЮ

.

Время работы: понедельник - четверг 9.00-18.00, пятница 9.00-15.30

.

ГОСУДАРСТВЕННОЕ ПРЕДПРИЯТИЕ «ИЗДАТЕЛЬСТВО «АДУКАЦЫЯ I ВЫХАВАННЕ»

.

.
МЕНЮ

Часопіс “Роднае слова” да  80-годдзя Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ўрачыста адзначыў сваё 80-годдзе.

Створаны ў 1944 годзе, калі вызваленая ад захопнікаў Беларусь адраджалася да новага жыцця, ён стаў данінай памяці  беларусаў свайму Песняру.

На святкаванні гучала шмат цёплых слоў ад афіцыйных асоб, сяброў і былых супрацоўнікаў Купалавага дома. Ад імя рэдакцыі і чытачоў “Роднага слова” калег павіншавала галоўны рэдактар часопіса Наталля Шапран. Сімвалам плённага і шматгадовага супрацоўніцтва з музеем-юбілярам стаў памятны знак “Сябар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы”, якім Наталля Мікалаеўна была ўганаравана падчас мерапрыемства.

У красавіцкім нумары “Роднага слова” выйшаў раздзел “На падмурку слоў Песняровых”, прымеркаваны да 80-годдзя Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.