“Беларускі гістарычны часопіс” – удзельнік “Музейнай ночы – 2024” у Музеі Якуба Коласа.
18 мая 2024 г. “Беларускі гістарычны часопіс” у трэці раз далучыўся да міжнароднай акцыі “Музейная ноч” і ў другі – у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.
У рамках праграмы “Кола(с) часу” працавала тэматычная пляцоўка пад назвай “ЧАСопіс у КОЛасавым домЕ 300/65”. Супрацоўнікі рэдакцыі А.А. Корзюк, Н.У. Матусевіч, І.У. Касько і ўдзельнікі студэнцкай навуковай лабараторыі “Кліа” гістарычнага факультэта БДПУ прапаноўвалі шматлікім наведвальнікам стэнда разнастайныя актыўнасці.
Госці з задавальненнем стваралі паштоўку да 65-годдзя музея. Ахвотныя удзельнічалі ў квізе “Знайдзі пару” па паэтычных творах песняра, візуальнай гульні “Пазнай класікаў” і конкурсе-вандроўцы “Колас у коле часу”. Усе мерапрыемствы выклікалі вялікую цікавасць з боку гасцей музея розных узростаў, у тым ліку з Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Фота Н.У. Матусевіч і А.А. Камкова.