У Беларусі праходзіць тыдзень беларускай мовы. У сувязі з гэтым намеснік дырэктара выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” А.В. Радзікевіч у прамым эфіры на шоу “Пін_код” (тэлеканал “Беларусь 2”, які працуе з маладзёжнай аудыторыяй) распавяла, як выдавецтва грунтоўна займаецца папулярызацыяй беларускай мовы, распаўсюджваннем ведаў пра гісторыка-культурную спадчыну нашага народа.
Нашы выданні суправаджаюць маленькіх беларусаў з ранняга дзяцінства: гэта часопісы “Вясёлка”, “Буся”, а таксама серыі кніг для дзяцей, напрыклад, серыя “Я ганаруся!”. На сустрэчах з маленькiмi чытачамi супрацоўнікі выдавецтва працуюць са сваёй аўдыторыяй, выкарыстоўваючы гульнявыя інтэрактыўныя тэналогіі – так дзеці вывучаюць мову з захапленнем, у працэсе гульні і нават тэатралізаваных пастановак. Вялікай папулярнасцю карыстаецца наша навінка – выданне для дасуга "Гульня-віктарына Беларусь. Гісторыя і сучаснасць”.
Спрыяюць дасканаламу вывучэнню беларускай мовы часопісы – добрыя памочнікі настаўнікаў – “Роднае слова”, “Беларуская мова i лiтаратура” і іншыя. Нашы вучэбныя дапаможнікі і дыдактычныя матэрыялы па беларускай мове і літаратуры маюць грыф Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і рэкамендуюцца да выкарыстання ў вучэбным працэсе Нацыянальным інстытутам адукацыі.