МЕНЮ

Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

.

Время работы: понедельник - четверг 9.00-18.00, пятница 9.00-15.30

.

ГОСУДАРСТВЕННОЕ ПРЕДПРИЯТИЕ «ИЗДАТЕЛЬСТВО «АДУКАЦЫЯ I ВЫХАВАННЕ»

.

.
МЕНЮ

Адбыўся ўрачысты сход да 30-годдзя “Беларускага гістарычнага часопіса”

13 красавіка 2023 г. у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбыўся  віншавальны сход, прысвечаны юбілею адзінага ў Беларусі штомесячнага навукова-тэарэтычнага, навукова-метадычнага выдання па гістарычных, юрыдычных навуках, мастацтвазнаўстве і культуралогіі. Мерапрыемства аб’яднала членаў рэдкалегіі і рады, самых актыўных аўтараў, чытачоў, падпісчыкаў і сяброў часопіса. 


З прывітальным словам ад імя Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігара Пятровіча Сергяенкі выступіў начальнік упраўлення адукацыі, навукі і культуры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Аляксандр Уладзіміравіч Канойка.

Ад Міністэрства адукацыі калектыў рэдакцыі павіншавала прэс-сакратар Міністэрства Людміла Юльянаўна Высоцкая, якая ўручыла віншавальны адрас ад Міністра адукацыі Андрэя Іванавіча Іванца.

У сваім выступленні дырэктар выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” Валянцін Янавіч Навагродскі адзначыў, што за гады існавання “Беларускі гістарычны часопіс” стаў сапраўдным брэндам выдавецтва, а таксама гістарычнай навукі і адукацыі Беларусі. За значны ўклад у развіццё часопіса, шматгадовую дабраякасную і плённую працу ён узнагародзіў Ганаровай граматай выдавецтва намесніка галоўнага рэдактара Наталлю Матусевіч, граматамі выдавецтва -- галоўнага рэдактара Аляксандра Корзюка і літаратурнага рэдактара Людмілу Шчэрба.

  У ходзе мерапрыемства былі агучаны вынікі конкурсу на лепшы навуковы і метадычны артыкул, прысвечаны Году гістарычнай памяці і 30-годдзю “Беларускага гістарычнага часопіса”. Дыпломамі і каштоўнымі падарункамі адзначаны яго пераможцы - навукоўцы Ірына Кітурка, Алег Субоцін, Аляксандр Гаршкоў, Вольга Стралова і настаўнікі - Таццяна Каранкевіч і Наталля Паплаўская, а таксама магістрант Рафаэл Траскевіч.

Падзякамі за значны ўклад у развіццё часопіса былі адзначаны папярэднія галоўныя рэдактары -- кандыдат гістарычных навук, дацэнт Васіль Кушнер і Максім Гальпяровіч, былыя члены рэдакцыі Віктар Чаропка і Надзея Кушнер.

Віншаванні ў адрас часопіса прагучалі ад дырэктара Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вадзіма Лакізы, рэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірыны Кітурка, дэкана гістарычнага факультэта БДУ Аляксандра Каханоўскага, дырэктара Музея гісторыі горада Мінска Галіны Ладзісавай, дырэктара Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея  Якуба Коласа Ірыны Мацяс, іншых шматлікіх удзельнікаў сустрэчы.

Найбольш актыўныя ўдзельнікі рэдакцыйнай калегіі і рады, аўтары і партнёры часопіса за шматгадовае плённае супрацоўніцтва былі ўзнагароджаны падзякамі выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” і сувенірнай прадукцыяй “Беларускага гістарычнага часопіса”.    

Мерапрыемства прайшло пад дэвізам “Пераемнасць. Канцэптуальнасць. Прафесіяналізм”, з якім калектыў рэдакцыі часопіса ўваходзіць у новае дзесяцігоддзе сваёй дзейнасці.

Государственное предприятие «Издательство «Адукацыя і выхаванне»

220070, г.Минск,
ул. Буденного, 21

Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

(8017) 257 91 49

Личный кабинет

Личный кабинет на pshop.by


Издательство в социальных сетях: