21 студзеня 2025 г. у канферэнц-зале выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» адбылася прэзентацыя № 11/2024 «Беларускага гістарычнага часопіса», прысвечанага папулярызацыі гісторыка-этнаграфічнай спадчыны ў музейнай прасторы Беларусі і Расіі.
У творчай атмасферы наведвальнікі мерапрыемства пачулі выступленні дырэктара Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту Э.А. Багдановіча і яго міжнародных партнёраў – дырэктароў Дзяржаўнага музея «Смаленская крэпасць» С.А. Піляка і Іркуцкага абласнога дзяржаўнай аўтаномнай установы культуры «Архітэктурна-этнаграфічны музей «Тальцы» У.В. Ціханава, а таксама паведамленні аўтараў артыкулаў па праблематыцы праекта.
У сустрэчы прынялі ўдзел галоўны рэдактар «БГЧ» А.А. Корзюк – мадэратар прэзентацыі, намеснік галоўнага рэдактара Н.У. Матусевіч, рэдактар аддзела І.У. Касько, супрацоўнікі музеяў, настаўнікі гісторыі школ рэспублікі, выкладчыкі, аспіранты, студэнты і выпускнікі БДУКІ, БДУ, БДПУ, БДУФК, удзельнікі СНДЛ «Кліа» гістарычнага факультэта БДПУ, вучні гімназіі СШ № 223 імя Іона Солтыса г. Мінска, аўтары нумара і прыхільнікі часопіса агульнай колькасцю больш 50 чалавек.
Пад час прэзентацыі прагучалі музыкальныя найгрышы на беларускай дудзе, скрыпцы і бубене ў выкананні супрацоўнікаў Музея архітэктуры і побыту Я.С. Патапенка, П.У. Чэпы, У.Х. Берберава.
Фота А. Камкова