У казачнай аповесці Галіны Пшонік «Ты – мне, я – табе» расказваецца пра сустрэчу хлопчыка Сцяпана і ліса, які валодае чалавечай мовай і добра ведае цудадзейныя правілы. Гэта зацягне абодвух у вір чароўных абменаў. Гэта захапляльная гісторыя пра шчодрасць, давер і сапраўднае сяброўства.