Выданне “Расліны Беларусі” — гэта ілюстраваны даведнік пра незвычайны і багаты свет беларускіх раслін. Яркія каляровыя фотаздымкі дапамогуць юнаму чытачу пашырыць свой досвед пра разнастайныя дрэвы і хмызнякі, садовыя і палявыя кветкі, зёлкі і ядавітыя травы, вільгацелюбівыя і водныя расліны, а таксама ўдакладніць іх назвы на роднай мове.
Простыя, даступныя для ўспрымання схемы і кароткія, ёмістыя тэксты, што дапаўняць ілюстрацыі, дазваляюць выкарыстоўваць дадзенае выданне не толькі ў якасці нагляднага дапаможніка, але і як займальнае чытанне, накіраванае на абуджэнне пазнавальнай цікавасці малодшага школьніка. Шматлікія разнапланавыя заданні, якія прапануюцца на старонках кнігі, дапамагаюць навучэнцу асэнсавана ўспрымаць і засвойваць новую інфармацыю, развіваюць яго памяць, увагу, лагічнае і творчае мысленне, спрыяюць назапашванню слоўнікавага запасу. А неаднаразовы зварот да фразеалагізмаў, народных прыкмет, трапных прыказак і прымавак на старонках выдання накіраваны на актывізацыю слоўніка дзіцяці, фарміраванне яго маўленчай культуры, далучэнне да духоўнай спадчыны беларускага народа.
Адрасавана дзецям малодшага школьнага ўзросту, бацькам, настаўнікам пачатковых класаў.