У зборнік апавяданняў дзіцячай пісьменніцы Тамары Бунты ўвайшло дзевяць апавяданняў. Аўтар дасціпла і з гумарам апісвае, як героі – сучасныя дзяўчынкі і хлопчыкі, такія ж, як і нашы маленькія чытачы, - трапляюць у розныя сітуацыі, якія здараюцца з імі ў школе і дома. Дзеці радуюцца і крыўдзяцца, губляюць, шукаюць і знаходзяць, пазнаюць новае і здабываюць свае першыя крупінкі жыццёвай мудрасці праз звычайныя штодзённыя справы.
Прызначана для дзяцей малодшага школьнага ўзросту.