Практыкум распрацаваны ў адпаведнасці са зместам і структурай вучэбнага дапаможніка “Чалавек і свет. Мая Радзіма — Беларусь”. Творчыя практыкаванні, што прапануюцца да кожнай тэмы, прадугледжваюць работу са схемамі, малюнкамі, картасхемамі, “стужкай часу” і інш. Выданне таксама змяшчае самастойныя работы, якія дапамогуць настаўніку ацаніць якасць засваення вучнямі ведаў.
Адрасавана вучням 4-га класа, настаўнікам пачатковых класаў.