Кніга знаёміць з насельнікамі лясоў Беларусі. З яе старонак вы даведаецеся, чаму мядзведзь — бадзяга, а лось — сахаты, хто са звяроў умее спяваць, а хто — будаваць падземныя гарады, дзе можна сустрэць адзіную ў Беларусі дзікую кошку і мноства іншых цікавых фактаў пра братоў нашых меншых.
Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту.