• Пачатковая школа

У красавіцкім нумары часопіса “Пачатковая школа” ўрок разглядаецца як інструмент фарміравання асобы малодшага школьніка.

У рубрыцы “Год гістарычнай памяці” змешчаны артыкулы: “Без любові да Айчыны немагчыма выхаваць грамадзяніна і патрыёта”, “Патрыятычнае выхаванне”.

На старонках часопіса засяроджваецца ўвага на фактарах, якія ўплываюць на ўзровень адаптацыі малодшага школьніка, апісваецца вопыт работы па павышэнню лічбавай кампетэнцыі педагогаў Барысаўшчыны.

У мультымедыйным дадатку – відэафільмы: “Манумент Перамогі”, “Музейна-паркавы комплекс “Перамога”, “Хатынь”, “Дальва”, “Шталаг 342”; канспекты ўрокаў: “Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны” (“Мая Радзіма – Беларусь”), “Хто памятае пра вайну, той шануе мір” (літаратурнае чытанне), “Краіна дарожных знакаў” (руская мова), “Вобразы вясны” (выяўленчае мастацтва); наглядны матэрыял да праекта “Словы роднай мовы” (тэмы: “Памятныя мясціны”, “Перамога”).

Журналы
Издается с: 1992 г.
Периодичность: 1 раз в месяц
Страниц: 64
Цветные вклейки: есть
Эл. приложение: есть