«Грошык» дзеткам дапаможа!


   29 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася презентацыя кнігі «Грошык і таямнічы кошык» пісьменніка i галоўнага рэдактара часопісаў «Вясёлка» і «Буся» Уладзіміра Ліпскага. Кніга з’явілася на свет дзякуючы намаганням рэдакцыі часопіса «Вясёлка», «Беларусбанка» і выдавецтва «Адукацыя і выхаванне». На працягу двух гадоў у «Вясёлцы» друкаваліся казкі, загадкі, рэбусы, разважанні над беларускімі народнымі прымаўкамі і выслоўямі па тэме фінансаў, а потым усё гэта было сабрана пад адной вокладкай у вельмі карыснае выданне пад назвай «Грошык і таямнічы кошык».

   Як падкрэсліла намеснік старшыні праўлення «Беларусбанка» Святлана Кажэкіна, выдадзеная кніжка з’яўляецца сваеасаблівай азбукай фінансавых ведаў. «Мы iмкнёмся, каб падрастаючае пакаленне разумела нюансы фінансавай дзейнасці, з якой абавязкова давядзецца сутыкнуцца ў жыцці». Нездарма ў падзагалоўку выдання значыцца: «Азбука фінансавай граматнасці ад "Беларусбанка"».

   Вялікую ўвагу фінансавай граматнасці надаюць і ў Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь. Па словах галоўнага спецыяліста міністэрства Аляксандры Аляксеевай, сёння ў школах няма асобнага вучэбнага прадмета «Фінансавая граматнасць», але з паняццямі гэтай сферы вучнi старэйшых класаў знаёмяцца на ўроках грамадазнаўства, геаграфіі i гісторыі, а ў малодшых класах — на факультатывах і разнастайных пазаўрочных мерапрыемствах. Шмат такiх мерапрыемстваў праводзяць удзельнікi фінансавага рынка, у тым лiку і «Беларусбанк». Спецыяліст звярнула ўвагу, што «Беларусбанк» у супрацоўніцтве з установамі адукацыіі праводзiць вялiкую колькасць адкрытых урокаў, конкурса, алімпіяд, тэатралізацый, а таксама ўдзельнiчае ў такiх глабальных праектах, як «Электронная карта навучэнца». I сённяшняя прэзентацыя з’яўляецца яшчэ адным значным унёскам у такую актуальную працу.

   Адзначыў работу супрацоўнікаў «Беларусбанка» і аўтар кнігі Уладзімір Ліпскі. Па словах пісьменніка, вельмі правільна, каб дзеці ўжо змалку далучаліся да важнай і складанай дзяржаўнай, сямейнай і грамадскай праблемы — фінансавай граматнасці.

  «А давайце ўсе разам парадуемся, што ў Беларусі, у беларускіх дзяцей з’явіўся новы сябар — Грошык, у якога ёсць таямнічы кошык! — заклiкаў дзяцей Уладзімір Сцяпанавіч. — Давайце пасябруем з ім! Упусціце яго ў сваю душу, і Грошык дапаможа вам прайсці нялёгкімі дарогамі ў вялікае жыццё!».

  Пагадзiўся з гэтым і дырэктар нашага выдавецтва Мікалай Супрановіч, які параіў дзецям абавязкова прачытаць цудоўны твор Уладзіміра Сцяпанавіча Ліпскага. I паколькi на прэзентацыі размова ішла пра розныя таямніцы, Мiкалай Супрановiч таксама адкрыў адну, бо яна непасрэдна тычылася прэзентацыі і асобы самаго пісьменніка: «Калі мы выпусцілі кнігу "Уладзімір Ліпскі" з серыі "Асобы" да 75-годдзя Уладзіміра Сцяпанавіча, на той час ён напісаў 75 кніг. А сёння напісана і выдадзена ўжо 80-я кніга. І называецца яна «Грошык і таямнічы кошык»!

  Для юных гледачоў адбыліся пазнавальны лялечны спектакль, паказ калекцыі моднага дзіцячага адзення, а таксама вельмі дынамічная інтэрактыўная гульня, якую правёў малады драматург Васіль Дранько-Майсюк.

   Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікi атрымалi падарункi ад «Беларусбанка».

  У прэзентацыi таксама ўзялi ўдзел намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай працы і выдавецкай дзейнасці Алесь Суша, дырэктар сталiчнай бібліятэкі № 6 імя Васіля Віткі Тамара Патук, загадчык аддзела фінансавай граматнасці Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Юлія Саковіч, памочнік старшыні Асацыяцыі беларускіх банкаў па эканамічных пытаннях Вольга Купчынава, дырэктар Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк г. Мiнска Таццяна Швед.

  Тэкст i фота Аляксандра Каменчукова

«Грошык» дзеткам дапаможа!
«Грошык» дзеткам дапаможа!
«Грошык» дзеткам дапаможа!
«Грошык» дзеткам дапаможа!
«Грошык» дзеткам дапаможа!
«Грошык» дзеткам дапаможа!
«Грошык» дзеткам дапаможа!
«Грошык» дзеткам дапаможа!
«Грошык» дзеткам дапаможа!
«Грошык» дзеткам дапаможа!
«Грошык» дзеткам дапаможа!
«Грошык» дзеткам дапаможа!
 
Написать комментарий  ↓