“Слуцкія Афіны” святкуюць 400- годдзе!

3 лютага 2018 г. гімназія № 1 г. Слуцка адзначыла 400-годдзе з дня заснавання. Гэта найстарэйшая школа Беларусі .

У 1617 г. Янушам VI Радзівілам у Слуцку была адкрыта кальвінісцкая школа, якую ў тыя далёкія часы называлі “Слуцкія Афіны”, “узорная Слуцкая гімназія”.  Школа нават мела свой “Статут”, а гэта сведчыць аб тым, што ў пачатку XVII ст. цэнтр гуманістычнай педагагічнай думкі, па сутнасці, перамясціўся з Заходняй Еўропы ў Слуцк.

У сценах школы вучням не толькі давалі вялізарны аб’ём ведаў, але і вучылі галоўнаму – самастойна мысліць. Сярод вядомых вучоных, грамадскіх дзеячаў, дзеячаў літаратуры і мастацтва XVII–XX стагоддзяў, якім Слуцкая гімназія адкрыла дзверы ў жыццё, – беларускі асветнік І. Ф. Капіевіч, філосаф і паэт Ян Белабоцкі, байкапісец Альгерд Абуховіч, мастак К. І. Карсалін, дырэктар Маскоўскай абсерваторыі ў 60-я гады XIX ст. В. К. Цераскій, беларускі пісьменнік Я. Л. Дыла, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1949–1952 гг. І. С. Чымбург, эксперт у галіне авіяцыйных і ракетных рухавікоў, доктар тэхнічных навук, выдатны навуковец і канструктар С. А. Косберг і многія іншыя.

 Сёння гімназія № 1 г. Слуцка дастойна захоўвае традыцыі “Слуцкіх Афін” і мае вялікі аўтарытэт і станоўчы імідж на адукацыйнай прасторы не толькі нашай краіны, але і за яе межамі.

Узаемаразуменне паміж калегамі, бескарыслівая адданасць педагагічнай справе, адкрытасць да супрацоўніцтва дапамаглі і педагогам, і вучням дасягнуць значных вынікаў.

За апошнія 10 гадоў у гімназіі падрыхтавана 17 пераможцаў міжнародных алімпіяд па інфарматыцы, хіміі, рускай мове і літаратуры, 61 пераможца заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, 6 – алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы “Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная еднасць”.

Вучні гімназіі атрымалі 20 дыпломаў на рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцыях, 10 дыпломаў на міжнародных навукова-практычных канферэнцыях вучняў і студэнтаў у Расійскай Федэрацыі, 10 дыпломаў на міжнароднай маладзёжнай навуковай канферэнцыі “Гагарынскія чытанні”.

Пяцёра настаўнікаў удастоены прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Вiншуем педагагічны калектыў найстарэйшай школы Беларусі i жадаем новых таленавітых вучняў і дасягненнЗя ў!


www.edu.gov.by

 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь