Дзень роднай мовы

Сёння, 21 лютага, Беларусь адзначае Дзень роднай мовы. Менавіта мова аб’ядноўвае нас і надае унiкальнасці. Мова жыве ў школьных падручнiках i творах лiтаратуры, казках i навуковых даследаваннях, мова гучыць з тэлеэкранаў і нібыта адчуваецуца ў генах людзей, якiя перададуць яе сваiм дзецям i ўнукам.  

У Нацыянальнай акадэмii навук  Беларусі «моўны тыдзень» распачаўся ў панядзелак. Сярод запланаваных мерапрыемстваў — навукова–практычны семiнар, гульня–вiктарына «Язык–Quiz» для творчай моладзi НАН, а таксама дыскусiя «Беларуская мова i бiзнес», адбудзецца мiжнародная навуковая канферэнцыя «Беларуская мова ў сферы sacrum: гiсторыя i сучаснасць». Падчас гэтага мерапрыемства прэзентуюць юбiлейнае выданне «Псалтири» у перакладзе на сучасную беларускую мову, зладзяць «круглы стол» па праблемах рэлiгiйнай тэрмiналогii. 

У дзень роднай мовы ў кнігарнях пройдуць сустрэчы з пiсьменнiкамi.Гаворка пойдзе пра тое, што блізка і дорага сэрцу кожнага беларуса – бацькоўскі кут, сцяжынкі дзяцінства, усё, што ўвасабляе ў сабе вялікае слова “Радзіма”. Арганізатары сустрэч – Саюз пісьменнікаў Беларусі і ААТ “Белкніга”.

 Святкаваннi з нагоды Дня роднай мовы падхопяць i музеi — амаль у кожным культурным кутку краiны пройдуць акцыi i чытаннi. Так, напрыклад, Дзяржаўны музей гiсторыi беларускай лiтаратуры запрашае ў паэтычную вандроўку ў мiнулае, а гасцям мемарыяльнага музея Якуба Коласа прапануюць напiсаць невялiкую дыктоўку. На татальную дыктоўку ў магiлеўскую бiблiятэку iмя Карла Маркса запрашае Таварыства беларускай мовы iмя Францiшка Скарыны. 

Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі таксама традыцыйна 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы: праводзяцца рознабаковыя мерапрыемствы адукацыйнага характару, якія садзейнічаюць папулярызацыі творчасці беларускіх пісьменнікаў, ладзяцца канферэнцыі, метадычныя семінары, літаратурныя гасцёўні і вечарыны, прэзентацыі кніг і інш.

А мы нагадваем ніжей пра наші цудоўныя беларускамоўныя выданні. 



 

Рекомендованные товары

Вавёрчыны кватаранты

Вавёрчыны кватаранты

У гэты аўтарскi зборнік ўвайшлі найлепшыя творы пісьменніка з яго папярэдніх кні..

10.40 бел. руб.

Адзінкі вымярэнняў: даўнія і сучасныя (Даведнік для настаўнікаў і вучняў)

Адзінкі вымярэнняў: даўнія і сучасныя (Даведнік для настаўнікаў і вучняў)

          Гэты энцыклапедычны даведнiк для настаўнікаў ..

4.50 бел. руб.

Краязнаўчы рэсурс у вывучэнні беларускай літаратуры

Краязнаўчы рэсурс у вывучэнні беларускай літаратуры

       У навукова-папулярным выданні на прыкладзе аднаго рэг..

14.73 бел. руб.

Даведнік па літаратурнай праўцы

Даведнік па літаратурнай праўцы

Даведнік па літаратурнай праўцы: арфаграфічны, пунктуацыйны, лексічны, марфалагі..

20.00 бел. руб.

Я помню ўсё...

Я помню ўсё...

Серыя «Бібліятэка часопіса “Вясёлка”»3-е выд., стэрэатыпнае Пад адной вокладк..

11.00 бел. руб.

Прыйшоў у жыццё дзеля нас

Прыйшоў у жыццё дзеля нас

Нататкі пра лёс і творчасць Якуба Коласа       Чарговая к..

6.50 бел. руб.

Крыніцы Прыдзвіння. Полаччына: учора, сёння, заўтра

Крыніцы Прыдзвіння. Полаччына: учора, сёння, заўтра

Полацкая зямля багатая на прыродныя крыніцы, якія жывяць шматлікія тут азёр..

10.00 бел. руб.

Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь