Использование файлов Cookie
Мы используем файлы cookie, разработанные нашими специалистами и третьими лицами, для анализа событий на нашем веб-сайте. Продолжая просмотр страниц нашего сайта, вы принимаете условия его использования. Более подробные сведения смотрите в Политике конфиденциальности.
Принять Настроить Отклонить
Компания Компания
Новинки издательства
+375 (17) 257-91-49
220070, г. Минск, ул. Буденного, 21
Пн-Чт: 9:00-18:00 Пт: 9:00-15:30
Поиск
Государственное предприятие «Издательство «АДУКАЦЫЯ I ВЫХАВАННЕ»
Интернет-магазин

Ласункі агарода, саду, лесу. Узбагачаем слоўнікавы запас...

Ілюстраваны даведнік “Ласункі агарода, саду, лесу” з серыі “Мае першыя словы па-беларуску” знаёміць юнага чытача з разнастайнымі і шчодрымі дарамі зямлі, якія чалавек можа знайсці і сабраць у дзікай прыродзе або спецыяльна вырасціць на сваім прысядзібным участку. Кожны разварот выдання ўтрымлівае яркія каляровыя фотаздымкі з выявамі пладоў гародніны і садавіны, лясных і садовых ягад, розных відаў грыбоў і прадуктаў пчалярства. Акрамя таго, паказаны ланцужкі жыццёва неабходных сувязей паміж раслінамі і насякомымі, пададзена даведачная інфармацыя пра карысць глебапаляпшальных культур (сідэратаў) і адметныя прыкметы падобных раслін і грыбоў-двайнікоў.

Простыя, даступныя для ўспрымання схемы і кароткія, ёмістыя тэксты з рубрыкі “А ці ведаеш ты, што…”, з аднаго боку, пашыраюць і дэталізуюць школьныя веды дзіцяці па дадзенай тэматыцы, з другога боку, накіраваны на абуджэнне яго пазнавальнай цікавасці, вызначэнне патрэбы з апорай на атрыманыя з тэкстаў звесткі задаваць дадатковыя пытанні, усталёўваць адпаведныя прычынна-выніковыя сувязі.

Займальнае маляўнічае выданне дапаможа арганізаваць вольны час вашага дапытлівага дзіцяці і стане добрым памагатым у яго развіцці.