Использование файлов Cookie
Мы используем файлы cookie, разработанные нашими специалистами и третьими лицами, для анализа событий на нашем веб-сайте. Продолжая просмотр страниц нашего сайта, вы принимаете условия его использования. Более подробные сведения смотрите в Политике конфиденциальности.
Принять Настроить Отклонить
Компания Компания
+375 (17) 257-91-49
220070, г. Минск, ул. Буденного, 21
Пн-Чт: 9:00-18:00 Пт: 9:00-15:30
Поиск
Государственное предприятие «Издательство «АДУКАЦЫЯ I ВЫХАВАННЕ»
Интернет-магазин

Прэзентацыя тэматычнага нумара «Беларускага гістарычнага часопіса» да 130-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка БССР К. Крапівы

13 апр 2026

10 красавіка 2026 г. у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН  Беларусі адбылася прэзентацыя «Беларускага гістарычнага часопіса» (№ 3/2026). Асноўнай тэмай унікальнага выдання стаў юбілей класіка беларускай літаратуры, навукоўца, грамадскага дзеяча Кандрата Крапівы. У змесце прадстаўленых артыкулаў удала спалучаецца гісторыка-літаратурны аналіз творчасці пісьменніка і досвед асэнсавання яго спадчыны ў адукацным працэсе і сродкамі музейнай педагогікі.

140426_бгч.jpg

140426_бгч1.jpg

140426_бгч2.jpg

Часопіс ілюстраваны ўнікальнымі фота з архіва сям'і К. Крапівы, фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў і ЦНБ, многія з якіх публікуюцца ўпершыню.

140426_бгч3.jpg

140426_бгч4.jpg

У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты і выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка, БДТУ, Мінскага дзяржаўнага каледжа мантажных тэхналогій і транспартнай лагістыкі, навуковыя супрацоўнікі ЦНБ, Інстытута гісторыі і Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі, настаўнікі школ г. Мінска у агульнай колькасці больш за 40 чалавек. З прывітальным словам да ўдзельнікаў прэзентацыі звярнуўся дырэктар бібліятэкі кандыдат гістарычных навук, дацэнт С.С. Юрэцкі. Мадэратарам сустрэчы выступіў галоўны рэдактар “БГЧ” А.А. Корзюк.

140426_бгч5.jpg

140426_бгч6.jpg

140426_бгч7.jpg

Перад удзельнікамі мерапрыемства выступілі аўтары артыкулаў часопіса – А.П. Дзенісенка, П.М. Мытнік, Т.М. Пагоня. З велізарнай увагай і асаблівымі пачуццямі ўдзельнікі прэзентацыі слухалі ўнучку народнага пісьменніка, загадчыка кафедры дызайну моды факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ Алену Ігараўну Атраховіч.

140426_бгч8.jpg

140426_бгч9.jpg

140426_бгч10.jpg

Тэматыку спецыяльнага нумара дапоўнілі паведамленні намесніка галоўнага рэдактара “БГЧ” Н.У. Матусевіч, намесніка дырэктара Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту Я.І. Мікулы, начальніка аддзела ідэалагічнай і выхаваўчай работы БДПУ І.А. Шарко.

Прэзентацыя завершылася экскурсіяй па выставе да юбілею К. Крапівы.

Шчыра дзякуем кіраўніцтву і супрацоўнікам ЦНБ НАН Беларусі і усім удзельнікам мерапрыемства за цёплую і плённую сустрэчу!

Фота: аддзел маркетынгавых камунікацый ЦНБ. 

140426_бгч11.jpg