Использование файлов Cookie
Мы используем файлы cookie, разработанные нашими специалистами и третьими лицами, для анализа событий на нашем веб-сайте. Продолжая просмотр страниц нашего сайта, вы принимаете условия его использования. Более подробные сведения смотрите в Политике конфиденциальности.
Принять Настроить Отклонить
Компания Компания
+375 (17) 257-91-49
220070, г. Минск, ул. Буденного, 21
Пн-Чт: 9:00-18:00 Пт: 9:00-15:30
Поиск
Государственное предприятие «Издательство «АДУКАЦЫЯ I ВЫХАВАННЕ»
Интернет-магазин

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

19 фев 2026
Ва ўсім свеце 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года. Гэта ініцыятыва была накіравана на падтрымку моўнай разнастайнасці, развіццё шматмоўнай адукацыі і захаванне культурнай спадчыны народаў.

Дні роднай мовы ў Беларусі пачалі ладзіцца дзяржаўнымі ўстановамі з 2009 года. Беларуская мова – гэта адначасова і культура, i спадчына народа, гэта душа народа, гэта тое, што нас яднае і робіць нас унікальнымі. Беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі яна ледзь не знікла. Сёння беларуская мова займае асаблівае месца ў культурнай і адукацыйнай прасторы нашай краіны. Яе падтрымка і развіццё з’яўляюцца важнымі напрамкамі дзяржаўнай палітыкі, знаходзяць адлюстраванне ў дзейнасці ўстаноў адукацыі, культуры і сродкаў масавай інфармацыі.

Напярэдадні свята галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова» Шапран Наталля Мікалаеўна прыме ўдзел у круглым стале «Жывое багацце Беларусі: мова заўтрашняга дня праз адукацыю, культуру і тэхналогіі», які адбудзецца 20 лютага ў прэс-цэнтры Дома прэсы. Удзельнікі мерапрыемства абмяркуюць, як сёння фарміруецца моўная прастора для сучаснага пакалення: якія новыя падыходы і тэхналогіі выкарыстоўваюцца ў адукацыі, які кантэнт на беларускай мове найбольш папулярны ў моладзі. Асобная ўвага будзе нададзена ролі сучасных медыя, літаратуры і навукі ў папулярызацыі мовы.

Па ініцыятыве Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ў Беларусі праводзіцца ўнікальны праект «Кожная пятніца – роднае, сваё!». Дзяліцеся сваімі пятнічнымі адкрыццямі з хэштэгамі #Дзеньроднагасвайго і #Деньродногосвоего. Далучайцеся да акцыі!

дзень роднай мовы 2.jpg