• Настольная кніга настаўніка гісторыі

Дамаможнік А. А. Корзюка «Настольная кніга настаўніка гісторыі» –першае падобнае выданне ў шэрагу літаратуры па выкладанні гісторыі ў Рэспубліцы Беларусь. Уяўляе сабой актуальны практыкаарыентаваны метадычны дапаможнік для настаўнікаў. Упершыню пад адной вокладкай сістэмна прадстаўлены дыдактычныя і метадычныя асновы арганізацыі эфектыўнага ўрока, комплексна раскрываюцца класічныя і сучасныя метады, прыёмы і тэхналогіі навучання гісторыі і асноўныя формы арганізацыі актыўнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў ва ўмовах мадэрнізацыі школьнай гістарычнай адукацыі і кампетэнтнаснага падыходу ў навучанні прадмету. Дапаможнік напісаны з улікам навейшых тэндэнцый развіцця дыдактыкі гісторыі і школьнай гістарычнай адукацыі.

Выданне змяшчае вялікую колькасць практычнага матэрыялу, які можа быць выкарыстаны педагогамі ў якасці дыдактычнага інструментару ў працэсе навучання гісторыі, а таксама паслужыць асновай для распрацоўкі ўласных метадычных прадуктаў. Настаўнік зможа падабраць аптымальныя прыёмы і сродкі навучання з улікам узроставых асаблівасцяў, пазнавальных магчымасцяў вучняў канкрэтнага класа і самастойна сканструяваць іх змест.

Дапаможнік адрасаваны настаўнікам гісторыі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, метадыстам устаноў дадатковай адукацыі дарослых, спецыялістам у галіне гістарычнай адукацыі і методыкі выкладання гісторыі, студэнтам гістарычных факультэтаў устаноў вышэйшай адукацыі, магістрантам, аспірантам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі выкладання гісторыі.

Книга
Автор: А.А.Корзюк
Издательство: Адукацыя i выхаванне
Год издания: 2023
Страниц: 264
Переплёт: твёрдый
Формат: 70x100 1/16
ISBN: 978-985-599-602-7

Настольная кніга настаўніка гісторыі

  • Доступность: На складе
  • 20.00 бел. руб.


Рекомендуемые товары

Сигизмунд Ягеллон

Сигизмунд Ягеллон

Серия «Великие князья ВКЛ»Издание посвящено великому князю литовскому и королю п..

10.00 бел. руб.

Сигизмунд Август

Сигизмунд Август

Серия «Великие князья ВКЛ»Издание посвящено великому князю литовскому и королю п..

12.00 бел. руб.

Казимир Ягеллон

Казимир Ягеллон

Серия «Великие князья ВКЛ»Издание посвящено великому князю Казимиру Ягеллону (14..

12.00 бел. руб.

Грамадазнаўства. 11 клас

Грамадазнаўства. 11 клас

Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі БеларусьВучэбны дапаможнік для 11 к..

12.00 бел. руб.

Теги: гiсторыя