«Вясёлкавыя» сустрэчы

  • 12 ноября 2021 14:10:16

11 лістапада часопіс «Вясёлка» і пісьменнік Уладзімір Сцяпанавіч Лiпскi завіталі ў сталiчную дзiцячую бібліятэку № 14 на сустрэчу з юнымі чытачамі.

Як і заўсёды, сустрэча з пісьменнікам была прасякнута радасцю і асаблівай творчай энергетыкай.

Разам з Уладзімірам Сцяпанавічам дзеці спрабавалі стварыць сваю казку, паразважаць на важныя для кожнага тэмы: значнасць сям’і, любоў да Радзімы, дабро і зло.

Узгадалі і тэму вайны... Пісьменнік расказаў пра сваё дзяцінства, якое забралі цяжкіе ваенныя гады́, і выказаў надзею, што юныя чытачы заўсёды будуць памятаць пра вялікі подвіг сваіх продкаў.

Самыя актыўныя ўдзельнікі размовы атрымалі памятныя падарункі і аўтограф Уладзіміра Ліпскага. 

Супрацоўнікі бібліятэкі адзначылі: «Калі ў бібліятэку прыходзіць госць — гэта заўсёды свята для нас і нашых чытачоў. А калі гэты госць такі таленавіты пісьменнік — свята ўдвая!»

 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь