Падарожжа па самых-самых знакамітых мясцінах

  • 05 октября 2021 11:07:00

У інтэрнэт-выданнi выдавецкага дома «Звязда» Мiкола Берлеж падзяліўся сёння сваімі ўражаннямі ад выдадзенай намі кнігі Дзмітрыя Кашавара і Канстанціна Шастоўскага "99 знакамітых мясцін Беларусі".


Падарожжа па самых-самых знакамітых мясцінах

 «Адукацыя і выхаванне» — з тых выдавецтваў, якія паслядоўна займаюцца гістарычнай адукацыяй, патрыятычным выхаваннем грамадства. І адзін з такіх «падручнікаў», адна з такіх кніжных навінак вядомага адукацыйнага выдавецтва краіны — «99 знакамітых мясцін Беларусі».     

Пад адной вокладкай укладальнікі сімпатычна аформленага зборніка нарысаў ці «партрэтаў мясцін» Дзмітрый КАШАВАР і Канстанцін ШАСТОЎСКІ сабралі разнапланавую і разам з тум лаканічную інфармацыю пра розныя гістарычныя, культурныя аб’екты нашай Айчыны. Ва «Уводзінах» мы знаходзім наступнае тлумачэнне: «Чаму мы прапануем 99 найбольш знакамітых гісторыка-культурных і ландшафтных аб’ектаў? Па-першае, 99 — сакральная лічба, якая паказвае на тое, што спіс няпоўны, патрабуе дапаўнення. А значыць, і гэта па-другое, кожны чытач мае права знайсці ўласны соты варыянт. Такім месцам можа стаць ваша малая радзіма ці мілы сэрцу куток, убачаны ў падарожжах, невялікае мястэчка, вясковая цэркаўка ці касцёл. Альбо старадаўні дом, цудам ацалелы ў ваеннае ліхалецце, які ўтульна прымасціўся на вузкай вулачцы...» І далей: «Галоўная ж задача кнігі — натхніць чытача на займальнае падарожжа па Беларусі. Зацікавіць і падштурхнуць да больш уважлівага вывучэння нашай гісторыі, культуры, геаграфіі і прыродазнаўства. Мы хочам паказаць прыгажосць беларускіх архітэктурных помнікаў, пейзажаў і ландшафтаў, распавесці мноства знамянальных, вартых увагі фактаў пра родную зямлю. Спадзяёмся, што ў нас гэта атрымалася».


«Белавежская пушча», «Археалагічны музей «Бярэсце», «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», «Кляштар картэзіянцаў у Бярозе», «Касцёл Святой Тройцы ў Воўчыне», «Капліца-пахавальніца ў Заказеллі», «Музей-сядзіба Напалеона Орды ў Варацэвічах» — вось першыя адрасы гістарычнай памяці, пазнаёміцца з якімі запрашае кніга «99 знакамітых мясцін Беларусі».

Наклад выдання — 3000 экзэмпляраў. Але параім усім жадаючым пазнаёміцца з яго старонкамі паспяшацца і набыць «99 знакамітых мясцін Беларусі» як мага хутчэй. Кніга багатая на ілюстрацыйны, візуальны матэрыял, мае дапоўненую рэальнасць. Так што, шырокія аб’ёмы кантэнту робяць кнігу яшчэ болей запатрабаванай і вартай ўвагі. 


Мікола БЕРЛЕЖ

https://zviazda.by/be/news/20211005/1633420886-padarozhzha-pa-samyh-samyh-znakamityh-myascinah


 

Рекомендованные товары

99 знакамітых мясцін Беларусі

99 знакамітых мясцін Беларусі

Гэтая выдатна ілюстраваная кніга прысвечана Беларусі — краіне з багатай гісто..

20.00 бел. руб.

Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь