З Днём друку!

Дзень друку штогод святкуецца ў Беларусі 5 мая.

 

Дата свята абрана ў гонар першага выхаду ў тыраж газеты «Правда» ў 1912 годзе. Тым не менш беларускі друк мае значна больш глыбокія карані, напрыклад 6 жніўня 1517 года Францыск Скарына выдаў у Празе сваю першую кнігу. У XIX стагоддзі былі першыя спробы выпускаць перыядычныя выданні на беларускай мове: у 1861—1862 гадах выйшла 4 нумары газеты «Гутарка двух суседаў», у 1862—1863-м выдавалася «Мужыцкая праўда» (7 нумароў).

Цікавы факт: 5 мая 1581 года на Валыні, у Астрожскай друкарні Івана Фёдарава, выйшаў каляндар Андрэя Рымшы «Храналогія» на старабеларускай мове. Да кожнага месяца былі надрукаваны вершы — гэта першае асобнае паэтычнае выданне, а таксама першы друкаваны каляндар славян.

 

Віншуем усіх, хто сёння так ці інакш звязаны з беларускім друкам і друкаваным словам!

Жадаем натхнення, творчай самарэалізацыі і поспехаў у працы!

 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь