З Днём друку!
- 05 мая 2022 12:00:09
Дзень друку штогод святкуецца ў
Беларусі 5 мая.
Дата свята абрана ў гонар
першага выхаду ў тыраж газеты «Правда» ў 1912 годзе. Тым не менш беларускі друк
мае значна больш глыбокія карані, напрыклад 6 жніўня 1517 года Францыск Скарына
выдаў у Празе сваю першую кнігу. У XIX стагоддзі былі першыя спробы выпускаць
перыядычныя выданні на беларускай мове: у 1861—1862 гадах выйшла 4 нумары газеты «Гутарка двух суседаў», у
1862—1863-м выдавалася «Мужыцкая праўда» (7 нумароў).
Цікавы факт: 5 мая 1581 года на
Валыні, у Астрожскай друкарні Івана Фёдарава, выйшаў каляндар Андрэя Рымшы «Храналогія»
на старабеларускай мове. Да кожнага месяца былі надрукаваны вершы — гэта першае
асобнае паэтычнае выданне, а таксама першы друкаваны каляндар славян.
Віншуем усіх, хто сёння так ці інакш звязаны з беларускім друкам і друкаваным словам!
Жадаем натхнення, творчай самарэалізацыі і поспехаў у працы!
Пожалуйста зарегистрируйтесь