Выйшаў апошні нумар “Вясёлкі” за 2022 год

Вось такім цудоўным нумарам “Вясёлкі” мы скончылі 2022 год. Вы ўжо паспелі яго прачытаць?

 

️У “Вясёлцы” чытачоў чакаюць апошнія вандроўкі на літаратурнай машыне часу з Ірынай БУТОРЫНАЙ. Разам паглыбімся ў творчасць паэта, пісьменніка, перакладчыка Міколы Чарняўскага.

 

️Даведаемся, чаму ў звяроў розныя футры, разам з казкай Алега ГРУШЭЦКАГА.

 

️Размалюем цудоўных снегіроў пад акампанемент вершаў Васіля ВІТКІ і Сяргея ЧЫГРЫНА.

 

️Уладзімір ЛІПСКІ адкрые тайну назвы Рэчыца, а Анатоль ЗЭКАЎ пазнаёміць з перакладам хакаскай казкі пра Сінічку і Лянівага Хлопчыка.

 

️У рубрыцы “Упершыню ў Вясёлцы” — творы Галіны ПЯРУН і Святланы ЦМУГУНОВАЙ.

 

 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь