Выйшаў апошні нумар “Вясёлкі” за 2022 год
- 01 января 2023 12:03:00
Вось такім цудоўным нумарам “Вясёлкі” мы скончылі 2022 год.
Вы ўжо паспелі яго прачытаць? ✨
❄️У “Вясёлцы” чытачоў чакаюць
апошнія вандроўкі на літаратурнай машыне часу з Ірынай БУТОРЫНАЙ. Разам
паглыбімся ў творчасць паэта, пісьменніка, перакладчыка Міколы Чарняўскага.
❄️Даведаемся, чаму ў звяроў
розныя футры, разам з казкай Алега ГРУШЭЦКАГА.
❄️Размалюем цудоўных снегіроў
пад акампанемент вершаў Васіля ВІТКІ і Сяргея ЧЫГРЫНА.
❄️Уладзімір ЛІПСКІ адкрые тайну
назвы Рэчыца, а Анатоль ЗЭКАЎ пазнаёміць з перакладам хакаскай казкі пра
Сінічку і Лянівага Хлопчыка.
❄️У рубрыцы “Упершыню ў Вясёлцы”
— творы Галіны ПЯРУН і Святланы ЦМУГУНОВАЙ.
Пожалуйста зарегистрируйтесь