Выдавецтва ў горадзе над Сожам: дыскусійная пляцоўка, прэзентацыі і сустрэчы

Плённай і насычанай была паездка ў Гомель — першы пункт нашай двухдзённай камандзіроўкі.


З самай раніцы прадстаўнікі выдавецтва: дырэктар Валянцін Навагродскі, намеснік дырэктара па маркетынгу і продажах Анастасія Радзікевіч, галоўны рэдактар часопіса «Здоровый образ жизни» Ларыса Кучарава і начальнік аддзела маркетынгу Дзмітрый Кашавар — узялі ўдзел у пасяджэнні дыялогавай пляцоўкі па абмеркаванні рукапісу вучэбнага выдання па вучэбнай дысцыпліне «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці» ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся міністр адукацыі Андрэй Іванец, дзе падкрэсліў значнасць дапаможніка ў адукацыйным працэсе ВНУ.

Пра змест рукапісу выдання распавёў Ігар Марзалюк, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы, член Савета Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, кіраўнік аўтарскага калектыву.

Затым у Абласной універсальнай бібліятэцы г. Гомеля і бібліятэцы-філіяле № 1 імя І. Мележа прайшлі сустрэчы з бібліятэкарамі горада, у час якіх быў прэзентаваны камплект выданняў «Гістарычная памяць», распрацаваны для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і бібліятэк да Года гістарычнай памяці.

Напярэдадні самага аднаго з галоўных дзяржаўных свят — Дня Перамогі — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь анансавала запуск у школах краіны ўрокаў памяці «Нам гэты свет завешчана зберагчы». На працягу месяца кіраўнікі розных узроўняў, у тым ліку і міністэрствы, будуць ладзіць сустрэчы з навучэнцамі, каб яшчэ раз узгадаць гераічныя старонкі нашай гісторыі.

Выданні, якія ўвайшлі ў камплект «Гістарычная памяць», закліканы садзейнічаць развіццю ў падрастаючага пакалення патрыятычных якасцей, прывіццю любові да роднай зямлі, павагі да яе гістарычнага мінулага, культурных традыцый і спадчыны. Яны будуць карысныя настаўнікам гісторыі, грамадазнаўства, класным кіраўнікам пры падрыхтоўцы і правядзенні інфармацыйных і класных гадзін, урокаў памяці і пазакласных мерапрыемстваў па грамадзянска-патрыятычным выхаванні навучэнцаў.

 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь