Выдавецтва "Адукацыя і выхаванне" склала зборнік "Вяселка-65" да юбілея часопіса

“Вясёлцы”, любімаму часопісу беларускіх дзяцей, — 65 гадоў. Слаўнаму юбілею прысвячаецца зборнік “Вясёлка-65”, складзены з найлепшых твораў, якія друкаваліся ў часопісе за апошнія пяць гадоў. Класікі і сучасныя беларускія казачнікі, лепшыя дзіцячыя паэты 20 і 21 стагоддзяў, п’есы, гульні і заданні чакаюць чытачоў на старонках юбілейнага выдання.

Гэтая кніга — наш падарунак дзецям, іх бацькам, выхавальнікам, настаўнікам. Выданне аздоблена малюнкамі славутага мастака Сяргея Волкава, які ўжо некалькі дзясяткаў гадоў працуе з часопісам, ствараючы для кожнага нумара яркія ілюстрацыі. 


Укладальнікі: Эліна Сапожнікава, Анастасія Радзікевіч.

Цана: 27 р.

376 с., цвёрды пераплёт.

 

Набывайце ў нашых інтэрнэт-крамах aiv.by, pshop.by.

 

Аддзел продажаў: 8 (017) 322-93-25.

 

Рекомендованные товары

Вясёлка: вершы, апавяданні, казкі, п’есы, гульні

Вясёлка: вершы, апавяданні, казкі, п’есы, гульні

“Вясёлцы”, любімаму часопісу беларускіх дзяцей, — 65 гадоў. Слаўнаму юбілею пр..

27.00 бел. руб.

Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь